Валеры Махноў — вэтэрынарны лекар паводле адукацыі. У прадпрымальнікі пайшоў, бо праца па спэцыяльнасьці аплочвалася дужа нізка. Пачаў гандляваць на Смаленскім кірмашы ў Віцебску, прычым таварам для маладога мужчыны даволі нетыповым — жаночай касмэтыкай латыскай фірмы “Дзінтарс”.
“Чаму вы займаецеся бізнэсам, як вы пачыналі?”
“У 1990-я я працаваў вэтурачом. Заробак быў маленькі. На той час, у 1995-96-х гадах гэта было прыкладна 12 даляраў. У мяне нарадзіўся сын, і сям’ю неяк трэба было забясьпечваць. Спрабаваў сумяшчаць: працаваў, а потым матаўся ў Расею. Так званы “народны чаўночны бізнэс” — штосьці вёз адсюль, нешта купляў там. Неяк у Расею павёз памаду “Дзінтарс”, добра пайшла. Потым сюды пачаў вазіць, спачатку толькі памаду, потым парфуму, так і пайшло”.
“Скажыце, а што было для вас самым цяжкім?”
“Тое, што пачынаў з нуля, грошай на раскрутку не было. Браў маленькую сумачку — і наперад! А тады ж квіткоў на транспарт было не дастаць, дык як толькі не дабіраліся! І прасіліся да праваднікоў, і ляжалі на трэціх верхніх паліцах… Але і зараз нам цяжка, даводзіцца выходзіць кожны дзень: холад — ня холад, сьпёка — ня сьпёка. Таму што дужа вялікія падаткі, арэнда. Вось у мяне трохпакаёвая кватэра-“хрушчоўка”, дык улетку за кватэру плаціў 46 тысяч, а за арэнду месца — 96”.
“Ці было нешта, што стала ўрокам для вас у занятках бізнэсам?”
“Хіба тое, што трэба разьлічваць толькі на сябе. Толькі тады адчуваеш сябе вольным чалавекам. Можа, ня дужа заможным, але гаспадаром. Хтось болей раскруціўся, можа, а ў мяне так не атрымліваецца, так-сяк справа йдзе, і ўсё”.
“Якую параду вы б далі чалавеку, які захоча пачаць бізнэс у вашай галіне?”
“А сярод нас засталіся толькі самыя ўпартыя, хто яшчэ ў 1990-я пачынаў. Новых няма. Цяпер, каб заняцца бізнэсам, трэба мець нейкі капітал. Ведаць сэгмэнтуру рынку, ён у нас дужа насычаны, кожны мае сваю нішу, і мне, да прыкладу, пачынаць цяпер было б страшна. Гэта дужа й дужа складана”.
“Якіх спакусаў, памылак мусіць пазьбягаць прадпрымальнік?”
“Былі часы, калі ішоў гандаль, і адны выходныя кармілі цябе ўвесь наступны тыдзень. А цяпер прадпрымальнікаў не павінны спакушаць лёгкія прыбыткі — іх даўно няма. А наконт памылак — гэта складанае пытаньне. У пазыкі залазіць ня варта. Ведаю гэта, але сам, бывае, пазычаю. Што ж, на сваіх памылках людзі толькі й вучацца!”
“Як вы лічыце, ці варта браць у бізнэс сваіх сваякоў? І як вашыя блізкія ставяцца да вашага занятку прадпрымальніцтвам? Ці падтрымліваюць, калі цяжка?”
“Вось калі гэта аграрны сямейны бізнэс, калі фэрмэрства — тады так, гэта добра. А вось такі, стаяць на кірмашы — гэта не. Няхай кожны займаецца сваёй справай. Калі дзеці ці жонка хочуць, тады ладна, а гвалтам ці ўпрошваць — ня варта. Што ж да падтрымкі, то мне хутчэй тут калегі-прадпрымальнікі ў цяжкі момант грошай пазычаць, чымсьці сваякі. Але я не крыўдую, бо ва ўсіх цяпер свае праблемы”.