Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь ужо тройчы мяняла выбарчы закон


“На сёньняшні дзень няма прычынаў, зь якіх я адмовіўся б ад удзелу ў наступных прэзыдэнцкіх выбарах”, – заявіў, як падае БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка, адказваючы ў сераду ў Вільні на пытаньні журналістаў.

Кажучы пра беларускае выбарчае заканадаўства, Лукашэнка адзначыў, што яно адпавядае беларускай Канстытуцыі.

“Калі гэта ў рамках Канстытуцыі, то чаму нам нехта збоку павінен указваць: вы, маўляў, зьмянеце яго! Нам таксама, можа, нешта не падабаецца ў выбарчым заканадаўстве Польшчы або Літвы, але барані нас Гасподзь ад таго, каб мы выстаўлялі патрабаваньні”, – сказаў кіраўнік Беларусі. Паводле Лукашэнкі, Беларусь ужо тройчы мяняла сваё выбарчае заканадаўства так, як гэтага патрабавала эўрапейская супольнасьць. “Калі трэба чацьверты раз, няхай скажуць, што не падабаецца, – вывучым”, – зазначыў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG