Закарцела раптам падумаць, а што на ягоным месцы рабіў бы я, каб выканаць гадавыя заданьні АПЗАНЭ і пазьбегчы, так бы мовіць, прэвэнтыўнага звальненьня сваёй уласнай асобы з пасады кіраўніка гэтага аддзелу.
Высновы, да якіх я здолеў прыйсьці на працягу трэцяй хвіліны (дзьве першыя хвіліны я сузіраў вачыма душы гіпатэтычную рэакцыю сваёй жонкі, калі б яна ўбачыла мяне ў мундзіры палкоўніка КДБ), былі мала суцяшальныя. Для каго — пакуль я добра не раскумекаў...
Нельга звольніць самых зацятых апазыцыянэраў, бо ўсе яны афіцыйна нідзе не працуюць, а зарплату бяруць тайком ад заходніх цэнтраў. Гэтыя зарплаты знаходзяцца на рахунках у Вільні, Варшаве або Братыславе, а іх там ніяк нельга замарозіць. Нельга таксама звольніць іхных жонак, дзяцей і цёшчаў, бо тады заходнія цэнтры пачнуць плаціць опам яшчэ больш. Так бы мовіць, за цяжкія сямейныя ўмовы, хэ-хэ... І прыток некантраляванай валюты у шэрую опаўскую зону толькі пабольшыцца. Ну а опаўскія цёшчы, дастаўшы крыху заходняга граша, могуць азьвярэць даастатку і адмовіцца пастаўляць нашым інфармацыю пра целарухі іхных зяцёў і нявестак.
У гэтым выпадку можна абмежаваць ня толькі опаўскую валютную зону, але й крэдытныя ўліваньні МВФ заашчадзіць. Што, менавіта, якраз і патрэбнае краіне на сучасным этапе яе сувэрэннага разьвіцьця
А найлепш, канешне, звальняць тых, хто ня мае ні сваяцкіх, ні бізнэсовых дачыненьняў да опаў, а проста працуе на валавы ўнутраны прадукт за кошт унутраных рэсурсаў РБ і МВФ-іх крэдытаў, якія стаяць на строгім уліку Нацыянальнага банку. У гэтым выпадку можна абмежаваць ня толькі опаўскую валютную зону, але й крэдытныя ўліваньні МВФ заашчадзіць. Што, менавіта, якраз і патрэбнае краіне на сучасным этапе яе сувэрэннага разьвіцьця...