Зразумець, хто перамог у вайне, можна толькі праясьніўшы, хто чаго дамагаўся, якія праблемы спрабаваў вырашыць і наколькі яму гэта ўдалося ў выніку канфлікту? Такім чынам, чаго дамагалася Расея? Каб адказаць на гэтае пытаньне, паглядзім на канфлікт з другога боку барыкадаў.
ЗЬМЕСТ
Ці завышаныя беларускія датацыі?
Перадумовы малочнай вайны – праблемы ў расейскім малочным сэктары
Як Крэмль ратаваў сваіх малакаперапрацоўцаў?
Якія праблемы Расея спрабавала вырашыць за кошт Беларусі?
Што прывяло да канфлікту?
Канфлікт
Паніжэньне квоты на сухое малако
Павышэньне квоты на тварог і сыр
Малаказаводы
Чаму 1-га жніўня Масква не ўзнавіла малочную вайну?
Якія вынікі малочнай вайны?
Ці ўзновіцца малочная вайна?
Расея зьяўляецца найбуйнейшым імпарцёрам малака ў сьвеце, рынак яе дагэтуль не насычаны, але ж яе вытворцы знаходзяцца на мяжы банкруцтва. Як так атрымалася? Вінаватая фактычная адсутнасьць дагэтуль дзяржпадтрымкі. Тут трэба абмовіцца пра распаўсюджаны ў прэсе міт – аб завысокіх субсыдыях беларускай малочнай індустрыі.
Сапраўды, параўнаўчыя памеры датацыяў малакавыробцам у "Саюзнай дзяржаве" гучаць неадпаведна: 24% у Беларусі і 3% у Расеі. Але, для параўнаньня: толькі наўпроставыя субсыдыі аграрыям Эўразьвязу складаюць каля 25%, і гэта ня ўлічваючы велізарны бюджэт для рынкавых інтэрвэнцыяў. Узровень дзяржсубсыдыяў малочнай індустрыі ў суседняй Украіне за апошнія гады зьнізіўся ад 40% да прыкладна 20%.
Прыкладна такі ж узровень сустракаем у большасьці краінаў сьвету, за выключэньнем хіба толькі Новай Зэландыі, дзе дзяржава не ўкладае ў гэтую прамысловасьць і 1%. Але раўняцца на "папуасаў" няма сэнсу - поўная камэрцыялізацыя іх малочнай індустрыі – сусьветны унікум. Доля гэтай маленькай краіны ў міжнародным гандлі малакапрадуктамі па розных найменьнях складае ад траціны да паловы! ... вярнуцца ў зьмест
Калі расейскія малакавытворцы зьвярталіся да ўраду за падтрымкай, Крэмль адказваў ім наступным аргумэнтам. Іншыя падтрымліваюць сваю малочную індустрыю, бо тым прадукцыю няма куды збываць, а ў вас – рынак неабсяжны, да таго ж абаронены высокімі пошлінамі. Запоўніце яго спачатку, а потым пагаворым пра якую бюджэтную дапамогу. Кіруючыся гэтымі меркаваньнямі, Масква амаль адразу пасьля развалу Савецкага Саюзу сьпіхнула сваіх жывёлагадоўцаў зь дзяржаўнай шыі ў прыватныя рукі.
Час, аднак, выявіў заганнасьць гэтых разважаньняў. Адсутнасьць капіталу для інвэстыцыяў ды інавацыяў, патрэба ахвяраваць доўгатэрміновым разьвіцьцём дзеля вокамгненнага выжываньня зрабіла расейскіх малакавытворцаў неканкурэнтназдольнымі. Нават калі некалькі гадоў таму “Роспотребнадзор” цалкам скасаваў імпарт украінскай малочнай прадукцыі – гэта не дапамагло. Іх нішу запоўнілі іншыя імпарцёры, у першую чаргу беларускія.
Расейскія вытворцы неяк трымаліся на ўласным рынку за кошт пастаяннага скарачэньня прыбыткаў пастаўшчыкоў малака – расейскіх фэрмэраў. З надыходам фінансавага крызісу, калі сусьветныя цэны на малако ўпалі ўдвая, а выдаткі значна вырасьлі (з-за іншага сусьветнага крызісу – харчовага), праца расейскіх жывёлаводаў стала стратнай. А гэта вам не ў дзяржавы за пазухай сядзець, як у Беларусі – няздольнасьць выплаціць лізынг за тэхніку, гіпатэку за зямлю ды іншыя апэратыўныя выдаткі прыводзіць да банкруцтва і згубы ўсяго. ... вярнуцца ў зьмест
Перад пагрозай масавага банкруцтва жывёлаводаў Крэмль нарэшце спахапіўся і кінуўся ратаваць сваіх малочных брыдкіх качанят. Упершыню ў гісторыі Масква вырашыла правесьці рынкавую інтэрвэнцыю ў малочны сэктар – выкупіць у фэрмэраў малако на час летняга “несэзону”, патрымаць на складзе, а потым прадаць назад па той жа цане восеньню калі вышэйшы сэзонны попыт дасьць ім магчымасьць яго збыць. Закупы былі заплянаваныя на травень 2009-га году. ... вярнуцца ў зьмест
Рашэньне – гэта добра, але ж нячысьцік, як вядома, хаваецца ў дэталях. Каб захоўваць малако некалькі месяцаў, яго трэба перапрацаваць у сухі выгляд. Выявілася што ў Расеі не хапае на гэта індустрыяльных магчымасьцяў. Па-другое, калі ўсе вытворцы ў чаканьні закупак пачалі перапрацоўваць у сухі выгляд усю сваю сыравіну – выявілася што выдзеленых Ашчадным банкам пад інтэрвэнцыю сродкаў ня хопіць нават на тое, каб выкупіць усё сухое малако, якое ўжо было перапрацавана.
Пасьля таго, як расейскія вытворцы вырабілі столькі сухога малака для закупак, яны ўпершыню запоўнілі і нават перапоўнілі айчынны рынак гэтай прадукцыяй. Дадатковы імпарт з Беларусі, ва ўмовах калі ўрад і так выкупае лішнюю прадукцыю з рынку, выходзіў вельмі дорага. І калі Масква была гатовая выкупіць свае лішкі прадукцыі, бо зацікаўленая ў выжываньні сваёй індустрыі, то яна зусім не зацікаўленая ў тым, каб марнаваць 700 мільёнаў даляраў бюджэтных грошай, выкупляючы беларускае сухое малако ў дзяржсклад.
Калі Масква загнала Менск у кут у лістападзе 2008-га і вымусіла падпісаць гандлёвую капітуляцыю, (глядзі Храналёгію Гандлёвых войнаў) Менск пагадзіўся абмежаваць пастаўкі сваёй малакапрадукцыі. Былі ўведзены квоты, больш вядомыя як гандлёвы балянс, запраграмаваны на паступовае скарачэньне беларускіх паставак цягам чатырох год. А ўзамен на тое, каб пакінуць дазвол на імпарт хаця б 110-ці тысяч тон сухога малака, Расея выгандлявала ў Лукашэнкі абяцаньне прадаць расейскім вытворцам малаказаводы, патрэбныя для перапрацоўкі сваёй сыравіны ў сухі выгляд. ... вярнуцца ў зьмест
Тое ж, што і звычайна ў беларуска-расейскіх адносінах. Згадзіўшыся на ўсе ўмовы і атрымаўшы пад абяцаньні стабілізацыйны крэдыт, Лукашэнка і ня думаў выконваць узятыя на сябе абавязаньні. Беларускія экспарцёры, карыстаючыся празрыстымі межамі, гналі ў Расею сваё сухое малако безь якой-кольвек аглядкі на дамоўленыя квоты, перавышаючы іх у паўтара разы.
З малаказаводамі справа рухалася ня лепш. Хаця ў сакавіку 2009-га Мядзьведзеў на сустрэчы з Лукашэнкам у Завідаве вымусіў таго стварыць рабочую групу ў справе ўваходжаньня расейскага капіталу ў беларускую малочную індустрыю, практычных вынікаў для расейцаў гэта ня мела. Не адмаўляючыся ад супрацы (у прынцыпе), беларускія ўлады называлі завоблачныя цэны за акцыі камбінатаў і патрабавалі ад інвэстараў выкананьня непрымальных сацыяльных ды разьвіцьцёвых нагрузак.
Калі ж урэшце ў красавіку, напярэдадні заплянаваных травеньскіх дзяржзакупак, расейскі малакаперапрацоўчы канцэрн “Юнімілк” зьвярнуўся з канкрэтнай прапановай аб пакупцы аднаго беларускага заводу і аднаго камбінату, Менск вуснамі віцэ-прэм'ера Бамбізы дыпляматычна адмовіў, сказаўшы што прапанова цікавая, але заўчасная. ... вярнуцца ў зьмест
Закупы былі адкладзеныя на чэрвень, а потым на пазьней, гэтым разам нават ня быў названы канкрэтны тэрмін. Будучы пастаўлены перад фактам наўпроставага "кідка", Пуцін у траўні паехаў у Менск вырашаць праблему асабіста, захапіўшы свайго міністра фінансаў. На асабістай сустрэчы перад паседжаньнем Саўміну "Саюзнай дзяржавы" Пуцін мякка паўшчуваў – "кідалу": "як жа так? Вы ж абяцалі, мы вам крэдыт далі". А ў гэты час Кудрын, выступаючы ў якасьці грамілы (ці, як гэта назвалі мэдыі, – кепскага паліцэйскага), публічна заявіў: "Шыш вам, а не апошнюю траншу крэдыту!" – і пад канец ужо зусім па-хуліганску крыкнуў: "Караул! Дэфолт!", – ледзьве ня выклікаўшы сапраўдную Нямігу ў беларускім банкаўскім сэктары, які ня здолеў бы вытрымаць і 20-адсоткавай уцечкі ўкладаў насельніцтва.
Лукашэнка, аднак, набыўшы ўпэўненасьць у падтрымцы Захаду, тады не паддаўся. Абазваўшы Кудрына адмарозкам і параіўшы яму падлекавацца, ён сказаў: "Не даяце абяцаных грошай, і ня трэба". Быццам бы ў пацьверджаньне падтрымкі Захаду, інспэктары ад Эўразьвязу 6-га чэрвеня абвясьцілі аб тым, што 3 беларускія малаказаводы (пра якія ішла гутарка ў лістападаўскай беларуска-расейскай дамоўленасьці) пасьпяхова прайшлі перадапошнюю стадыю перад допускам на эўрапейскі рынак. На гэта “Роспатрэбнадзор” адказаў абвяшчэньнем малочнай вайны.
Дык хто ж перамог у малочнай вайне? Высьветліць гэта лёгка, паглядзеўшы – хто з бакоў дамогся сваіх мэтаў? Разьбярэм мірнае пагадненьне ад 17-га чэрвеня. ... вярнуцца ў зьмест
Замест 700 мільёнаў даляраў ад экспарту свайго сухога малака, беларускія вытворцы мусяць задаволіцца прыкладна з $350 мільёнамі, якія ўжо атрыманыя. Па-першае, у рамках новай квоты беларусам застаецца паставіць усяго 15 тысяч тон. Але ж і гэтыя пастаўкі было дамоўлена адкласьці да таго часу, як на расейскі рынак вернецца выкупленае ў расейскіх вытворцаў малако зь дзяржскладоў.
Ва ўмовах перавытворчасьці гэтага году, Менску пашанцуе, калі ўдасца рэалізаваць і гэта. Да таго ж, адразу пасьля малочнай вайны Мядзьведзеў абвясьціў аб пашырэньні дзяржаўнай праграмы ў справе падтрымкі расейскай сельскай гаспадаркі з асаблівым акцэнтам на вывад Расеі на самадастатковасьць у малочнай галіне да канца году. ... вярнуцца ў зьмест
Гэтай прадукцыі ў Расеі, у адрозьненьне ад сухога малака бракуе, таму па гэтых прадуктах яе ўрад зацікаўлены ў танным беларускім імпарце. Выгодна гэта быццам бы і Беларусі. Раней у гэтым месяцы міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Сямён Шапіра, спэцыяльна для тых, хто сумняваўся ў перамозе Беларусі ў малочнай вайне, паведаміў, што ўзяўшы ў рукі калькулятар, урад атрымаў цудоўную навіну. Паводле яго новы баланс паставак беларускай прадукцыі на расейскі рынак прадугледжвае павелічэньне выручкі на болей як 40 мільёнаў даляраў, за кошт павелічэньня квоты на даражэйшую і рэнтабельнейшую прадукцыю.
Вось якія прыемныя сюрпрызы бываюць, калі возьмеш у рукі калькулятар. Але ж я ўпэўнены, што калькулятар спадар Шапіра браў у рукі раней, і ня раз. Паведамленьне гэтае прамільгнула так незаўважна па простай прычыне - няма ў Беларусі на сёньняшні дзень тэхнічных магчымасьцяў, каб скарыстацца гэтай квотай. Вытворчасьць тварагу і асабліва сыру патрабуюць значна вышэйшых тэхналёгіяў, чым параўнаўча прымітыўны працэс вырабу сухога малака.
Праўда, менскія ўрадоўцы гавораць, што паднапружыўшыся і слушна скарыстаўшы інавацыйныя інвэстыцыі ў сэктар апошніх гадоў, беларускія малакакамбінаты здольныя хаця б павысіць свае пастаўкі гэтай прадукцыі. Але ж даходы нават ад гэтага павышэньня пойдуць ужо не ў беларускі бюджэт, а “Юнімілку” ды, магчыма, “Вім-Біль-Дану”, якія атрымоўваюць найбольш тэхналягічна прасунутыя беларускія прадпрыемствы. ... вярнуцца ў зьмест
Бо бяз гучных дзяржаўных заяваў быў падпісаны мэмарандум аб продажы “Юнімілку” тых двух камбінатаў, якіх ён дамагаўся ў красавіку. Зараз ідзе тэхнічная дапрацоўка зьдзелкі. Перамовы ў справе продажу астатніх заводаў строга засакрэчаныя, але той факт, што на зьмену гучным скаргам на перашкоды з боку беларускага ўраду расейскія малочныя канцэрны перайшлі да партызанскай маўклівасьці, дае падставу думаць, што і ў “Вім-Біль-Дана” справы ідуць не нашмат горш за іх канкурэнтаў зь “Юнімілку”. ... вярнуцца ў зьмест
А з-за чаго? Пастаўкі ў Расею ідуць толькі з тых прадпрыемстваў, якія атрымалі патрэбныя сэртыфікаты. Сухое малако было прыбрана з рынку цалкам. Пагрозьлівыя папярэджаньні Анішчанкі паказвалі адно: што Расея болей не дапусьціць ані перавышэньня квотаў, ані іншых лазаў у гэтай дамоўленасьці, як у лістападаўскай. Беларускі бок сыгнал зразумеў і прыгразіў страшнай карай тым прадпрыемствам, якія будуць спрабаваць працягваць пастаўкі ў абыход квотаў. ... вярнуцца ў зьмест
Паводле дамоўленасьці, беларускі бюджэт губляе каля поўмільярда экспартных даляраў і яшчэ на крок прыбліжаецца да ямы, паратунак ад якой – тэрміновы продаж маёмасьці. Масква ўвяла кантроль за пастаўкамі беларускай малакапрадукцыі, каб гарантаваць выкананьне гэтага пагадненьня. Выглядае, што расейскія канцэрны атрымліваюць урэшце і абяцаныя малаказаводы, хіба што магчыма не 12, як было дамоўлена ў лістападзе. ... вярнуцца ў зьмест
Будзе залежаць ад таго, наколькі апэратыўна будуць завершаныя зьдзелкі па продажы беларускіх малаказаводаў. У любым выпадку лістападаўскае пагадненьне абумоўлівае паступовае скарачэньне беларускіх паставак, так што абмежаваньні будуць толькі ўзмацняцца.
Ну, а для тых, хто лічыць што поўмільярда туды-сюды ня маюць для Расеі таго значэньня, каб распачынаць такі сыр-бор, нагадаю, што малочная вайна насамрэч зьяўляецца толькі лякальным этапам у рамках агульнай стратэгіі ў дачыненьні да Беларусі, прынятай Уладзімірам Пуціным яшчэ ў 1999-м. (глядзі блог "Вайна як гандаль і гандаль як вайна"). Дамогшыся малаказаводаў пры дапамозе "малочнай вайны", Расея зараз дамагаецца абяцаных у тым жа лістападзе 2008-га году нафтаперапрацоўчых заводаў, пры дапамозе "газавай вайны". ... вярнуцца ў зьмест
*******************************************
Стась Івашкевіч вывучае курс бізнэс-мэнэджмэнту ў University of New York in Prague. Працаваў рэгіянальным аналітыкам рынку і мэнэджэрам па разьвіцьцю кансалтынгавых прадуктаў у сфэры фінансавых інструмэнтаў для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў буйнейшых эўрапейскіх кансалтынгавых агенцтвах Euromonitor International Plc i Marcus Evans Plc.
Напісаць аўтару можна на адрас .
ЗЬМЕСТ
Ці завышаныя беларускія датацыі?
Перадумовы малочнай вайны – праблемы ў расейскім малочным сэктары
Як Крэмль ратаваў сваіх малакаперапрацоўцаў?
Якія праблемы Расея спрабавала вырашыць за кошт Беларусі?
Што прывяло да канфлікту?
Канфлікт
Паніжэньне квоты на сухое малако
Павышэньне квоты на тварог і сыр
Малаказаводы
Чаму 1-га жніўня Масква не ўзнавіла малочную вайну?
Якія вынікі малочнай вайны?
Ці ўзновіцца малочная вайна?
Расея зьяўляецца найбуйнейшым імпарцёрам малака ў сьвеце, рынак яе дагэтуль не насычаны, але ж яе вытворцы знаходзяцца на мяжы банкруцтва. Як так атрымалася? Вінаватая фактычная адсутнасьць дагэтуль дзяржпадтрымкі. Тут трэба абмовіцца пра распаўсюджаны ў прэсе міт – аб завысокіх субсыдыях беларускай малочнай індустрыі.
Ці завышаныя беларускія датацыі?
Сапраўды, параўнаўчыя памеры датацыяў малакавыробцам у "Саюзнай дзяржаве" гучаць неадпаведна: 24% у Беларусі і 3% у Расеі. Але, для параўнаньня: толькі наўпроставыя субсыдыі аграрыям Эўразьвязу складаюць каля 25%, і гэта ня ўлічваючы велізарны бюджэт для рынкавых інтэрвэнцыяў. Узровень дзяржсубсыдыяў малочнай індустрыі ў суседняй Украіне за апошнія гады зьнізіўся ад 40% да прыкладна 20%.
Прыкладна такі ж узровень сустракаем у большасьці краінаў сьвету, за выключэньнем хіба толькі Новай Зэландыі, дзе дзяржава не ўкладае ў гэтую прамысловасьць і 1%. Але раўняцца на "папуасаў" няма сэнсу - поўная камэрцыялізацыя іх малочнай індустрыі – сусьветны унікум. Доля гэтай маленькай краіны ў міжнародным гандлі малакапрадуктамі па розных найменьнях складае ад траціны да паловы! ... вярнуцца ў зьмест
Перадумовы малочнай вайны – праблемы ў расейскім малочным сэктары
Масква амаль адразу пасьля развалу Савецкага Саюзу сьпіхнула сваіх жывёлагадоўцаў зь дзяржаўнай шыі ў прыватныя рукі
Час, аднак, выявіў заганнасьць гэтых разважаньняў. Адсутнасьць капіталу для інвэстыцыяў ды інавацыяў, патрэба ахвяраваць доўгатэрміновым разьвіцьцём дзеля вокамгненнага выжываньня зрабіла расейскіх малакавытворцаў неканкурэнтназдольнымі. Нават калі некалькі гадоў таму “Роспотребнадзор” цалкам скасаваў імпарт украінскай малочнай прадукцыі – гэта не дапамагло. Іх нішу запоўнілі іншыя імпарцёры, у першую чаргу беларускія.
Расейскія вытворцы неяк трымаліся на ўласным рынку за кошт пастаяннага скарачэньня прыбыткаў пастаўшчыкоў малака – расейскіх фэрмэраў. З надыходам фінансавага крызісу, калі сусьветныя цэны на малако ўпалі ўдвая, а выдаткі значна вырасьлі (з-за іншага сусьветнага крызісу – харчовага), праца расейскіх жывёлаводаў стала стратнай. А гэта вам не ў дзяржавы за пазухай сядзець, як у Беларусі – няздольнасьць выплаціць лізынг за тэхніку, гіпатэку за зямлю ды іншыя апэратыўныя выдаткі прыводзіць да банкруцтва і згубы ўсяго. ... вярнуцца ў зьмест
Як Крэмль ратаваў сваіх малакаперапрацоўцаў?
Перад пагрозай масавага банкруцтва жывёлаводаў Крэмль нарэшце спахапіўся і кінуўся ратаваць сваіх малочных брыдкіх качанят. Упершыню ў гісторыі Масква вырашыла правесьці рынкавую інтэрвэнцыю ў малочны сэктар – выкупіць у фэрмэраў малако на час летняга “несэзону”, патрымаць на складзе, а потым прадаць назад па той жа цане восеньню калі вышэйшы сэзонны попыт дасьць ім магчымасьць яго збыць. Закупы былі заплянаваныя на травень 2009-га году. ... вярнуцца ў зьмест
Якія праблемы Расея спрабавала вырашыць за кошт Беларусі?
Дадатковы імпарт з Беларусі, ва ўмовах калі ўрад і так выкупае лішнюю прадукцыю з рынку, выходзіў вельмі дорага
Пасьля таго, як расейскія вытворцы вырабілі столькі сухога малака для закупак, яны ўпершыню запоўнілі і нават перапоўнілі айчынны рынак гэтай прадукцыяй. Дадатковы імпарт з Беларусі, ва ўмовах калі ўрад і так выкупае лішнюю прадукцыю з рынку, выходзіў вельмі дорага. І калі Масква была гатовая выкупіць свае лішкі прадукцыі, бо зацікаўленая ў выжываньні сваёй індустрыі, то яна зусім не зацікаўленая ў тым, каб марнаваць 700 мільёнаў даляраў бюджэтных грошай, выкупляючы беларускае сухое малако ў дзяржсклад.
Калі Масква загнала Менск у кут у лістападзе 2008-га і вымусіла падпісаць гандлёвую капітуляцыю, (глядзі Храналёгію Гандлёвых войнаў) Менск пагадзіўся абмежаваць пастаўкі сваёй малакапрадукцыі. Былі ўведзены квоты, больш вядомыя як гандлёвы балянс, запраграмаваны на паступовае скарачэньне беларускіх паставак цягам чатырох год. А ўзамен на тое, каб пакінуць дазвол на імпарт хаця б 110-ці тысяч тон сухога малака, Расея выгандлявала ў Лукашэнкі абяцаньне прадаць расейскім вытворцам малаказаводы, патрэбныя для перапрацоўкі сваёй сыравіны ў сухі выгляд. ... вярнуцца ў зьмест
Што прывяло да канфлікту?
Згадзіўшыся на ўсе ўмовы і атрымаўшы пад абяцаньні стабілізацыйны крэдыт, Лукашэнка і ня думаў выконваць узятыя на сябе абавязаньні
З малаказаводамі справа рухалася ня лепш. Хаця ў сакавіку 2009-га Мядзьведзеў на сустрэчы з Лукашэнкам у Завідаве вымусіў таго стварыць рабочую групу ў справе ўваходжаньня расейскага капіталу ў беларускую малочную індустрыю, практычных вынікаў для расейцаў гэта ня мела. Не адмаўляючыся ад супрацы (у прынцыпе), беларускія ўлады называлі завоблачныя цэны за акцыі камбінатаў і патрабавалі ад інвэстараў выкананьня непрымальных сацыяльных ды разьвіцьцёвых нагрузак.
Калі ж урэшце ў красавіку, напярэдадні заплянаваных травеньскіх дзяржзакупак, расейскі малакаперапрацоўчы канцэрн “Юнімілк” зьвярнуўся з канкрэтнай прапановай аб пакупцы аднаго беларускага заводу і аднаго камбінату, Менск вуснамі віцэ-прэм'ера Бамбізы дыпляматычна адмовіў, сказаўшы што прапанова цікавая, але заўчасная. ... вярнуцца ў зьмест
Канфлікт
Шыш вам, а не апошнюю траншу крэдыту!
Лукашэнка, аднак, набыўшы ўпэўненасьць у падтрымцы Захаду, тады не паддаўся. Абазваўшы Кудрына адмарозкам і параіўшы яму падлекавацца, ён сказаў: "Не даяце абяцаных грошай, і ня трэба". Быццам бы ў пацьверджаньне падтрымкі Захаду, інспэктары ад Эўразьвязу 6-га чэрвеня абвясьцілі аб тым, што 3 беларускія малаказаводы (пра якія ішла гутарка ў лістападаўскай беларуска-расейскай дамоўленасьці) пасьпяхова прайшлі перадапошнюю стадыю перад допускам на эўрапейскі рынак. На гэта “Роспатрэбнадзор” адказаў абвяшчэньнем малочнай вайны.
Дык хто ж перамог у малочнай вайне? Высьветліць гэта лёгка, паглядзеўшы – хто з бакоў дамогся сваіх мэтаў? Разьбярэм мірнае пагадненьне ад 17-га чэрвеня. ... вярнуцца ў зьмест
Паніжэньне квоты на сухое малако
Замест 700 мільёнаў даляраў ад экспарту свайго сухога малака, беларускія вытворцы мусяць задаволіцца прыкладна з $350 мільёнамі, якія ўжо атрыманыя. Па-першае, у рамках новай квоты беларусам застаецца паставіць усяго 15 тысяч тон. Але ж і гэтыя пастаўкі было дамоўлена адкласьці да таго часу, як на расейскі рынак вернецца выкупленае ў расейскіх вытворцаў малако зь дзяржскладоў.
Ва ўмовах перавытворчасьці гэтага году, Менску пашанцуе, калі ўдасца рэалізаваць і гэта. Да таго ж, адразу пасьля малочнай вайны Мядзьведзеў абвясьціў аб пашырэньні дзяржаўнай праграмы ў справе падтрымкі расейскай сельскай гаспадаркі з асаблівым акцэнтам на вывад Расеі на самадастатковасьць у малочнай галіне да канца году. ... вярнуцца ў зьмест
Павышэньне квоты на тварог і сыр
Вось якія прыемныя сюрпрызы бываюць, калі возьмеш у рукі калькулятар
Вось якія прыемныя сюрпрызы бываюць, калі возьмеш у рукі калькулятар. Але ж я ўпэўнены, што калькулятар спадар Шапіра браў у рукі раней, і ня раз. Паведамленьне гэтае прамільгнула так незаўважна па простай прычыне - няма ў Беларусі на сёньняшні дзень тэхнічных магчымасьцяў, каб скарыстацца гэтай квотай. Вытворчасьць тварагу і асабліва сыру патрабуюць значна вышэйшых тэхналёгіяў, чым параўнаўча прымітыўны працэс вырабу сухога малака.
Праўда, менскія ўрадоўцы гавораць, што паднапружыўшыся і слушна скарыстаўшы інавацыйныя інвэстыцыі ў сэктар апошніх гадоў, беларускія малакакамбінаты здольныя хаця б павысіць свае пастаўкі гэтай прадукцыі. Але ж даходы нават ад гэтага павышэньня пойдуць ужо не ў беларускі бюджэт, а “Юнімілку” ды, магчыма, “Вім-Біль-Дану”, якія атрымоўваюць найбольш тэхналягічна прасунутыя беларускія прадпрыемствы. ... вярнуцца ў зьмест
Малаказаводы
Бо бяз гучных дзяржаўных заяваў быў падпісаны мэмарандум аб продажы “Юнімілку” тых двух камбінатаў, якіх ён дамагаўся ў красавіку. Зараз ідзе тэхнічная дапрацоўка зьдзелкі. Перамовы ў справе продажу астатніх заводаў строга засакрэчаныя, але той факт, што на зьмену гучным скаргам на перашкоды з боку беларускага ўраду расейскія малочныя канцэрны перайшлі да партызанскай маўклівасьці, дае падставу думаць, што і ў “Вім-Біль-Дана” справы ідуць не нашмат горш за іх канкурэнтаў зь “Юнімілку”. ... вярнуцца ў зьмест
Чаму 1-га жніўня Масква не ўзнавіла малочную вайну?
А з-за чаго? Пастаўкі ў Расею ідуць толькі з тых прадпрыемстваў, якія атрымалі патрэбныя сэртыфікаты. Сухое малако было прыбрана з рынку цалкам. Пагрозьлівыя папярэджаньні Анішчанкі паказвалі адно: што Расея болей не дапусьціць ані перавышэньня квотаў, ані іншых лазаў у гэтай дамоўленасьці, як у лістападаўскай. Беларускі бок сыгнал зразумеў і прыгразіў страшнай карай тым прадпрыемствам, якія будуць спрабаваць працягваць пастаўкі ў абыход квотаў. ... вярнуцца ў зьмест
Якія вынікі малочнай вайны?
Выглядае, што расейскія канцэрны атрымліваюць урэшце і абяцаныя малаказаводы