За мінулы месяц беларускія валютныя рэзэрвы зноў скараціліcя на адну пятую. Выглядае, што калі не атрымае Аляксандар Лукашэнка бліжэйшым часам якой пазыкі на іх папаўненьне – грымнецца беларускі рубель так, што расейскі 98-мы год казкай здасца. Добра, што хоць памер запазычанасьці ў Беларусі пакуль нязначны. Глянуў я заадно сёлетнія выдаткі па ўжо ўзятых пазыках і ахнуў. Нават калі падзеньне рэзэрваў і ўдасца спыніць, іх ня хопіць на тое, каб пакрыць і палову ад тэрміновых выплатаў... Як жа так атрымалася?
Пацалункавая ідылія.
Фінансавага крызісу ў Беларусі няма! Так кажа Аляксандар Лукашэнка і па вялікім рахунку пакуль меў рацыю. Крэдытнага каляпсу, калі ніхто ня можа заплаціць па рахунках, вярнуць пазыкі, калі валяцца банкі, а насельніцтва губляе свае ўклады – Беларусі дагэтуль удавалася пазьбягаць. Якім чынам? Тлумачыцца проста: дзяржава ў беларускай эканоміцы фактычна гуляе ў тэатр з адным акторам. Яна і бярэ пазыкі – ад імя дзяржпрадпрыемстваў, і дае – загадваючы банкам, каго крэдытаваць, і кантралюе – ад імя Нацбанку і судоў, і корміць – фінансуючы іх усіх празь дзяржбюджэт.
Гэтым тлумачыца як унутраная адносная эканамічная стабільнасьць (усе праблемы адміністратыўна вырашаюцца праз пераразьмеркаваньне сродкаў паміж дзяржаўнымі ведамствамі), так і слабая рэакцыя на фінансавыя патрасеньні ў сьвеце, бо міжнародных гульцоў у нас вельмі мала, і ўплыў іх мізэрны.
За якія сродкі існаваў гэты аазыс? Дакрызісны сакрэт беларускага эканамічнага цуду агульнавядомы: за кошт экспарту, субсыдаванага Расеяй. На Захад мы дорага прадавалі нафтапрадукты (вырабляючы іх на таннай расейскай сыравіне). За набытыя прыбыткі субсыдавалі прамысловасьць, якая збывала сваю прадукцыю ў Расею.
Гэтая халява ўжо ў мінулым. Ільготны раней расейскі рынак ашчацініўся шэрагам гандлёвых войнаў. У сьвеце віруе фінансавы крызыс і абрынае цэны на нафтапрадукты. Рэгулярна памяншаецца нафта–газавая датацыя Масквы. Такім чынам, прыбыткаў рэзка паменела, і ў выніку з датацыямі пачаліся перабоі.
Ці доўга можна жыць у крэдыт?
Вельмі доўга! Сапраўды, за апошні год, каб падтрымліваць ранейшыя тэмпы эканамічнай актыўнасьці, "рынкаваму сацыялізму" прыйшлося падсесьці на крэдытны допінг. Але прадказаньні хуткага падзеньня рэжыму ў фінансавую прорву гучалі галаслоўна: са сваім надзвычай нізкім узроўнем запазычанасьці – атрыманым ад залатых часоў "нафты за пацалункі" – Менск мог бы жыць на крэдыты яшчэ год 10 перш, чым іх колькасьць дасягнула б трывожнага, паводле Эўрапейскіх мерак, парогу.
Ня варта было б паўтараць гэтыя эканамічныя аксіёмы, калі б ня шокавыя справаздачы міжнародных рэйтынгавых і аналітычных агенцтваў, якія перагукваюцца зь нядаўнімі выкрыкамі "зьнюхаўшагася з нашымі адмарозкамі" Кудрына аб пагрозе дэфолту ўжо сёлета. Дык у чым жа справа? А ў тым, што зьнешняя запазычанасьць Беларусі хоць і маленькая, але подлая. Заганнасьць менавіта яе структуры ставіць беларускую эканоміку на мяжу выжываньня.
Дзяржпазыкі
Урадавыя пазыкі, якія Лукашэнка з грукатам і скандалам выбівае то ў Расеі, то на Захадзе, яшчэ ў мінулым гозде не складалі і 15% ад агульнай крэдытнай масы, прычым гэта самая добраякасная яе частка. Даюцца яны надоўга, а працэнтныя стаўкі самыя спрыяльныя. Іх беларуская эканоміка можа пераварыць і ў 10 разоў болей.
Сапраўдная пагроза сыходзіць ад безьлічы запазычанасьцяў дробных эканамічных гульцоў, у першую чаргу фірмаў, але таксама і банкаў. Небясьпека гэтых пазыкаў у тым, што браліся яны на кароткі тэрмін і пад неабсяжны працэнт, у разьліку на кампэнсацыю з бюджэту. А ў гэтым годзе раптам апынулася, што ў бюджэта грошай няма – антыкрызісная праграма прадугледжвае нулявое сальда, за кошт радыкальнага скарачэньня выдаткаў.
Сьмяротны кактэйль
Больш за палову таго, што Беларусь вінная за мяжой – гэта аплата ў растэрміноўку імпартаваных тавараў. Ведаючы за беларускімі прадпрыемствамі магутную бюджэтную падтрымку, замежныя партнэры даўно развучыліся патрабаваць за свае тавары наяўнасьць. "Пазьней заплаціце?" – пытаюцца яны. – "Не праблема! Празь месяц? Тры?" Як бы ні было – але ніяк не праз 3 гады, і не праз 15, як з заходняй ці расейскай дзяржпазыкамі.
Сёньняшні крызыс заключаецца ў тым, што набыўшы імпартаваныя кампанэнты ці абсталяваньне, свой канчатковы прадукт (сельгастэхніку, сухое малако, мяса...) беларускія прадпрыемствы ўжо збыць ня могуць – у найлепшым выпадку таксама ў крэдыт.
Яшчэ ў 2007–ым годзе, пры адносна нізкай зьнешняй запазычанасьці – менш за траціну ад Валавага ўнутранага прадукту (ВУП), абслугоўваньне яе (гадавыя выплаты) каштавала нашай краіне каля 10% ад ВУП. Прыкладна столькі ж плаціла за абслугоўваньне сваёй зьнешняй пазыкі Латвія, у якой запазычанасьць, аднак, перавышала ВУП у паўтара разы!
Дэфолт?
Паводле прагнозу Ўсясьветнага банку, напрыканцы году ўсіх беларускіх залатавалютных рэзэрваў хопіць, каб пакрыць траціну адной толькі кароткатэрміновай запазычанасьці. Яна на сёньняшні дзень перавышае 8 мільярдаў даляраў. Столькі ж Беларусь вінная і па даўгатэрміновых рахунках. Рэзэрвы – крыху болей за тры. Тэрміновыя выплаты па запазычанасьці за сёлетні год маюць скласьці каля пяці з паловай мільярдаў даляраў. Залатавалютных рэзэрваў на іх урад марнаваць ня можа, яны і так знаходзяцца на крытычным мінімуме.
Менавіта пра гэта казаў беларускі міністар фінансаў Андрэй Харкавец, гаворачы, што "памеры дзяржаўнай запазычанасьці абсалютна не пагражаюць эканамічнай бясьпецы краіны" і дадаючы мімаходзь, што "існуюць толькі некаторыя пытаньні зь яго сіюхвілінным рэфінансаваньнем".
Пошук паратунку: з агня ў полымя
Замежныя партнэры і самі церпяць ад фінансавага крызісу, таму рэструктурызаваць пазыкі за мяжой (узяць новы крэдыт для пагашэньня цякучага) прадпрыемствы на прымальных умовах ня могуць.
У адчайных спробах адцягнуць абвяшчэньне неплатаздольнасьці прадпрыемствы зьвярнуліся да айчынных банкаў. І тут выявілася, што кепскія навіны яшчэ толькі наперадзе. На лязе мяча балянсуе беларускі банкаўскі сэктар. Больш–менш істотнага адтоку прыватных банкаўскіх укладаньняў хопіць для таго, каб абрынуць фінансавы рынак краіны і ўцягнуць яе ў вір эканамічнага абвалу і гіпэрінфляцыі.
Што ж будзе далей?
Пра сымптомы і прычыны банкаўскага крызісу ў Беларусі, прычыны і вынікі гандлёвых войнаў, а таксама пра экстраныя меры ўраду ў справе трансфармацыі рынкавага сацыялізму паводле мадэлі, распрацаванай заходнімі эканамістамі–лібэраламі, чытайце ў наступных "нататках мільянэра".
************
Стась Івашкевіч вывучае курс бізнэс-мэнэджмэнту ў University of New York in Prague. Напісаць аўтару можна на адрас ekanomik@gmail.com.

Дакрызісны сакрэт беларускага эканамічнага цуду агульнавядомы. Гэтая халява ўжо ў мінулым

Зьнешняя запазычанасьць Беларусі хоць і маленькая, але подлая
Ня варта было б паўтараць гэтыя эканамічныя аксіёмы, калі б ня шокавыя справаздачы міжнародных рэйтынгавых і аналітычных агенцтваў, якія перагукваюцца зь нядаўнімі выкрыкамі "зьнюхаўшагася з нашымі адмарозкамі" Кудрына аб пагрозе дэфолту ўжо сёлета. Дык у чым жа справа? А ў тым, што зьнешняя запазычанасьць Беларусі хоць і маленькая, але подлая. Заганнасьць менавіта яе структуры ставіць беларускую эканоміку на мяжу выжываньня.
Дзяржпазыкі
Урадавыя пазыкі, якія Лукашэнка з грукатам і скандалам выбівае то ў Расеі, то на Захадзе, яшчэ ў мінулым гозде не складалі і 15% ад агульнай крэдытнай масы, прычым гэта самая добраякасная яе частка. Даюцца яны надоўга, а працэнтныя стаўкі самыя спрыяльныя. Іх беларуская эканоміка можа пераварыць і ў 10 разоў болей.
Сапраўдная пагроза сыходзіць ад безьлічы запазычанасьцяў дробных эканамічных гульцоў, у першую чаргу фірмаў, але таксама і банкаў. Небясьпека гэтых пазыкаў у тым, што браліся яны на кароткі тэрмін і пад неабсяжны працэнт, у разьліку на кампэнсацыю з бюджэту. А ў гэтым годзе раптам апынулася, што ў бюджэта грошай няма – антыкрызісная праграма прадугледжвае нулявое сальда, за кошт радыкальнага скарачэньня выдаткаў.
Больш за палову таго, што Беларусь вінная за мяжой – гэта аплата ў растэрміноўку імпартаваных тавараў
Сьмяротны кактэйль
Больш за палову таго, што Беларусь вінная за мяжой – гэта аплата ў растэрміноўку імпартаваных тавараў. Ведаючы за беларускімі прадпрыемствамі магутную бюджэтную падтрымку, замежныя партнэры даўно развучыліся патрабаваць за свае тавары наяўнасьць. "Пазьней заплаціце?" – пытаюцца яны. – "Не праблема! Празь месяц? Тры?" Як бы ні было – але ніяк не праз 3 гады, і не праз 15, як з заходняй ці расейскай дзяржпазыкамі.
Сёньняшні крызыс заключаецца ў тым, што набыўшы імпартаваныя кампанэнты ці абсталяваньне, свой канчатковы прадукт (сельгастэхніку, сухое малако, мяса...) беларускія прадпрыемствы ўжо збыць ня могуць – у найлепшым выпадку таксама ў крэдыт.
Яшчэ ў 2007–ым годзе, пры адносна нізкай зьнешняй запазычанасьці – менш за траціну ад Валавага ўнутранага прадукту (ВУП), абслугоўваньне яе (гадавыя выплаты) каштавала нашай краіне каля 10% ад ВУП. Прыкладна столькі ж плаціла за абслугоўваньне сваёй зьнешняй пазыкі Латвія, у якой запазычанасьць, аднак, перавышала ВУП у паўтара разы!
Дэфолт?
Паводле прагнозу Ўсясьветнага банку, напрыканцы году ўсіх беларускіх залатавалютных рэзэрваў хопіць, каб пакрыць траціну адной толькі кароткатэрміновай запазычанасьці. Яна на сёньняшні дзень перавышае 8 мільярдаў даляраў. Столькі ж Беларусь вінная і па даўгатэрміновых рахунках. Рэзэрвы – крыху болей за тры. Тэрміновыя выплаты па запазычанасьці за сёлетні год маюць скласьці каля пяці з паловай мільярдаў даляраў. Залатавалютных рэзэрваў на іх урад марнаваць ня можа, яны і так знаходзяцца на крытычным мінімуме.
Кепскія навіны яшчэ толькі наперадзе: на лязе мяча балянсуе беларускі банкаўскі сэктар