Яна падкрэсьліла, што гэта недакладныя зьвесткі, паколькі ў Беларусі існуе праблема ўліку людзей, якія маюць залішнюю вагу: у мэдыцынскай дакумэнтацыі ўказваюцца перадусім іншыя захворваньні пацыента, а атлусьценьне або залішняя вага згадваюцца ў апошнюю чаргу.
Між тым, паводле слоў Шышко, атлусьценьне і залішняя вага прыводзяць да захворваньняў сардэчна-сасудзістай сыстэмы, апорна-рухальнага апарату, страўнікава-кішачнага тракту, а таксама да анкалягічных захворваньняў. Паводле інфармацыі эндакрыноляга, 90% хворых на цукровы дыябэт 2-га тыпу пакутуюць ад атлусьценьня. Працягласьць жыцьця чалавека, які пакутуе ад атлусьценьня, скарачаецца на два гады, а калі яно ўскладнена цукровым дыябэтам, то на восем гадоў.
Атлусьценьне ў Беларусі маладзее, заўважыла Шышко. Кожны дзесяты школьнік мае залішнюю вагу або атлусьценьне, аднак у параўнаньні з краінамі Заходняй Эўропы і ЗША гэта нядрэнны паказчык. У сьвеце прыкладна 122 млн. дзяцей школьнага ўзросту маюць залішнюю вагу. Урач падкрэсьліла, што праблему залішняй вагі выклікае няправільнае харчаваньне. У дзяцей яна ўзмацняецца раньнім палавым выспяваньнем.
Алена Шышко адзначыла, што часта лячыць тое або іншае захворваньне, напрыклад артэрыяльную гіпертэнзію, можна толькі разам з паніжэньнем вагі. Аднак у сыстэме дзяржаўнай мэдыцыны на прыём аднаго пацыента эндакрынолягу адводзіцца ўсяго 12 хвілін: гэтага недастаткова, каб даць якасную кансультацыю па правільным харчаваньні.