Паводле дадзеных экспэртаў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, цягам апошніх 100 гадоў агульны час начнога сну зьменшыўся на 20%. Людзі ня сьпяць столькі, колькі патрэбна арганізму.
Менавіта ў гэтым прычына таго, што амаль кожны дарослы чалавек Зямлі мае адзін альбо некалькі сымптомаў парушэньня сну, а 13% парушэньняў – хранічныя.
Найбольш часта, паводле экспэртаў, на бяссоньніцу пакутуюць людзі старэйшага ўзросту, жанчыны ўсіх узростаў, а таксама людзі пэўных прафэсіяў – юрысты, настаўнікі, людзі творчых прафэсіяў.
Паводле мэдыкаў, кепскі сон – прыступка да будучых інсультаў, інфарктаў, гіпэртаніі, іншых сур’ёзных хваробаў. Недастатковы сон зьмяншае працаздольнасьць, вядзе да нэрвовых захворваньняў.
Тым часам адно з апошніх навуковых дасьледаваньняў дапамагло знайсьці просты і прыемны спосаб барацьбы з бяссоньніцай. Аўстралійскія навукоўцы высьветлілі, што хутчэй заснуць дапамагае вячэра з прадуктаў з высокім глікемічным індэксам.
Што гэта такое – глікемічны індэкс? Гэта лічба ад 1 да 100, якая паказвае, наколькі хутка засвойваецца ежа. Нізкі глікемічны індэкс мае гародніна і злакі, яны ўтрымліваюць шмат клятчатк,і і арганізм іх засвойвае марудна, пасьля такой ежы ўзровень глюкозы павялічваецца паступова – таму такая ежа шкодзіць сну. Дапамагае сну ежа, якая засвойваецца хутка, якая мае высокі глікемічны індэкс – белы рыс, бананы, і да таго падобныя прадукты, у якіх мала клятчаткі, якія ўтрымліваюць больш простыя вугляводы.
Чын Мой Чоў (Chin Moi Chow), адзін з аўтараў новага дасьледаваньня, тлумачыць: “Калі вам цяжка заснуць, парайцеся з вашым доктарам і паспрабуйце есьці перад сном высокакалярыйную ежу, якая лёгка засвойваецца. Гэта можа дапамагчы і тым, хто ня можа заснуць пасьля начной працы альбо пасьля зьмены часавых паясоў”.
Аўстралійскія навукоўцы дасьледавалі 12 здаровых людзей, якія добраахвотна ўзялі удзел ў экспэрымэнце. Калі яны вячэралі перад сном рысам гатунку “язьмінавы”, які мае высокі глікемічны індэкс і засвойваецца хутка, яны засыналі за 9 хвілінаў, амаль удвая хутчэй, чым пасьля ежы, якая мае шмат клятчаткі і засвойваецца марудна.
Аўтары дасьледаваньня адзначылі, што ўдзел у экспэрымэнце бралі людзі, якія не пакутавалі на бяссоньніцу, таму ў іх не назіралася значнага паляпшэньня сну, і што “магчыма, ежа з высокім глікемічным індэксам ня толькі дапаможа хутчэй засынаць, але й дапаможа аднавіць структуру сну”.
Чаму вугляводы, якія засвойваюцца хутчэй і лягчэй, чым нізкакалярыйная ежа, дапамагаюць заснуць? Навукоўцы тлумачаць, што спажываньне вугляводаў падвышае узровень трыптафанаў у крыві, якія патрэбныя для ўтварэньня сэратаніну, які ў сваю чаргу спрыяе спакойнаму добраму настрою і, у выніку, дапамагае добра заснуць.
Так што, паводле новага дасьледаваньня, каб хутчэй заснуць і добра спаць, на вячэру варта есьці бульбу, хлеб і булачкі, бананы альбо белы рыс.
Што да засьцярогаў адносна фігуры, вядома, высокакалярыйную ежу, якая хутка засвойваецца арганізмам, навукоўцы ня раяць людзям зь лішняй вагой або хворым на цукроўку. Тым часам, мэдыкі нагадваюць, што лішняя вага, асабліва ў жанчын, зьяўляецца часам менавіта ў выніку недастатковага сну.