Вірус, ад якога сёлета пацярпелі беларускія банкаматы, можа закрануць англамоўныя краіны, — лічаць экспэрты амэрыканскага інтэрнэт-парталу Risky.biz, які асьвятляе пытаньні бясьпекі бізнэсу ў розных краінах сьвету.
Аўтары апісваюць нядаўнія выпадкі зь беларускімі банкаматамі. Абраўшы англамоўнае мэню, увёўшы PIN-код карткі, а потым закладзеную суму, кліент чытаў: “Рlease wait”. Потым на экране зьяўлялася паведамленьне: сума ня можа быць выдадзеная, бо нестае гатоўкі.
Паводле некаторых карыстальнікаў, грошы, якія заставаліся на рахунку, зьнікалі ўжо на наступны дзень. Падобнае здаралася і тады, калі людзі спрабавалі расплочвацца праз картку ў крамах.
Як піша Risky.biz, усясьветная вядомыя кампаніі Diebold і Trustwave, якія займаюцца бясьпекай банкаў, яшчэ летась папярэджвалі банкі постсавецкіх краін пра інфікаваньне банкаматаў у рэгіёне. Так, спэцыялістам Trustwave удалося выкрыць унікальныя вірусныя праграмы, распрацаваныя для апэрацыяў у сыстэме Windows. Яны дазваляюць злачынцам здымаць дадзеныя банкавай карткі і даведвацца PIN-код уладальніка праз прынтэр машыны.
Кампанія Trustwave раіла ўсім фінансавым установам прааналізаваць банкаматы на магчымасьць інфікаваньня шкоднымі праграмамі. Спэцыялісты выказалі занепакоенасьць: калі не зрабіць адпаведных захадаў, гэты вірус можа выклікаць сур’ёзную эпідэмію.
Паводле Risky.biz, цяпер такімі праграмамі інфікавана багата беларускіх банкаматаў у гарадзкой мясцовасьці.
У мінулым месяцы, калі беларускія карыстальнікі пачалі заяўляць, што зь іхніх рахункаў зьнікаюць грошы, наяўнасьць вірусу ў кампутарнай сетцы прызналі і на ўзроўні кіраўніцтва беларускага Нацбанку. Было адзначана, што вірус небясьпечны.
У сваю чаргу, прадстаўнікі беларускай кампаніі “Банкавы працэсінгавы цэнтар” (БПЦ) патлумачылі сытуацыю выключна тэхнічным збоем у праграмна-апаратным комплексе, які адказвае за працу сеткі банкаматаў і тэрміналаў дзевяці беларускіх банкаў.
Спэцыялісты БПЦ запэўнілі кліентаў, што пасьля рамонту сыстэма банкаматаў павінна працаваць стабільна.
Паводле Risky.biz, у любым выпадку праблемы гэтыя не выключна беларускія. Агульнавядома, што амбіцыі кібэр-злачынцаў з былых краін СССР не абмяжоўваюцца постсавецкім рэгіёнам. Сьведчаньнем таму — вірус, які беларускія хакеры запусьцілі ня толькі ў беларуска- ці расейскамоўнае, але і ў англамоўнае мэню банкаматаў.