Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вызваліў Паўлава з пасады старшыні Менгарвыканкаму


Аляксандар Лукашэнка пастанавіў вызваліць Міхаіла Паўлава з пасады старшыні Менскага гарвыканкаму – пра гэта паведаміла прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі.

Першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму – выканаўцам абавязкаў старшыні гарвыканкаму прызначаны Мікалай Ладуцька.

“Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў трапіў у складаную сытуацыю, – заявіў Лукашэнка падчас сёньняшняга разгляду кадравых пытаньняў. – Цяпер усё нармалізавалася, і ён пачуваецца нармальна. Але давайце шчыра гаварыць: сталіца – гэта няпростая рэч. Міхаіл Якаўлевіч няблага адпрацаваў на сваёй пасадзе, і ён будзе працаваць на іншай рабоце. Мною прынята рашэньне – мы яго перавядзем на іншае месца”.

На пачатку красавіка Міхаілу Паўлаву была зробленая апэрацыя для выдаленьня пухліны мозгу. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цяпер ён праходзіць рэабілітацыю ў адной з клінік Нямеччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG