Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьнясуць 15 тысяч прыватных дамоў


Бліжэйшым часам у Менску плянуецца зьнесьці каля 15 тысяч індывідуальных жылых дамоў. У тым ліку пры комплекснай рэканструкцыі праспэкту Дзяржынскага — каля 600 дамоў.


Пра гэта паведаміў старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў. Ён назваў гэтую праблему адной з асноўных пры рэканструкцыі Менску.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў у сакавіку вырашыць на заканадаўчым узроўні праблему, зьвязаную са зносам індывідуальных дамоў у Менску — “без усялякіх бюракратычных прабуксовак”.

“Або мы плацім за зьнесенае жыльлё і прапануем зямельныя ўчасткі для будаўніцтва, але ня ў Менску, або даем жыльлё адпаведна з нормамі і людзьмі, якія рэальна пражываюць”, — заявіў А.Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG