“Кніга вельмі цікавая па сваім зьмесьце. Даўно трэба было зрабіць нешта падобнае — сабраць інфармацыю пра ўсіх людзей, якія сядзелі ў розныя часы. У мяне нават была такая задума. Але зрэалізаваць яе вельмі складана, як мне падавалася. Але вось вялікі кавалак працы быў зроблены. Я нават ня ведаў 80 працэнтаў тых, хто фігуруе ў кнізе, таму мне было вельмі цікава прачытаць. Што да зьместу, то ён храналягічны — можна трошкі падвучыць найноўшую гісторыю Беларусі. Па-другое, ён стваральны. Паглядзеўшы, хто, дзе, калі і на колькі быў рэпрэсаваны, можна нармальны прагноз зрабіць як у лепшы, так і ў горшы бок. Думаю, што працяг у гэтай кнігі будзе, бо палітвязьні ў нас узьнікаюць увесь час.
Я адразу паглядзеў Андруся Кіма, бо ён мой “падзельнік”, потым ужо гісторыі Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, Вячаслава Сіўчыка, Міколы Статкевіча — тых, каго я засьпеў, бо я ня так даўно ў палітыцы. Пра Эніру Браніцкую было даволі цікава прачытаць. Я са зьдзіўленьнем для сябе даведаўся, што яна займалася дзюдо. А гледзячы на яе, гэтага зусім ня скажаш”.
Адзін дзень 41 палітвязьня на Радыё Свабода