Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія “За гістарычную праўду” – раману “Пляц Волі”


Гістарычны раман старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча "Пляц Волі" ўганараваны прэміяй імя Валянціна Пікуля і залатым мэдалём Міжнароднай асацыяцыі пісьменьнікаў-баталістаў і марыністаў (Масква) "за гістарычную праўду".


Раман "Пляц Волі", прысьвечаны станаўленьню беларускай дзяржаўнасьці ў пачатку XX стагодзьдзя, на беларускай мове ўпершыню быў апублікаваны часопісам "Маладосць" у 1999—2000 гадах; асобнай кнігай быў выпушчаны выдавецтвам "Беллітфонд" у сэрыі "Беларускі гістарычны раман" у 2001 годзе.

На рускую мовы раман пераклаў Фёдар Яфімаў. Першая частка твору была апублікавана ў часопісе "Нёман", аднак другую частку рэдакцыя выданьня адмовілася публікаваць. У Расіі "Пляц Волі" ўпершыню выйшаў сёлета на старонках лютаўскага нумара часопіса "Сибирские огни".

Прэмія Пікуля — другая літаратурная прэмія, якой адзначаны раман "Пляц Волі". Пасьля яго выхаду ва Украіне на ўкраінскай мове пад назвай "Майдан Волі" раман летась быў удастоены дыплёму Міжнароднай акадэміі рэйтынгу папулярнасьці (Кіеў) "Залатая фартуна".

У рамане-даследаваньні Пашкевіч расказвае аб беларускім грамадзка-літаратурным і палітычным руху, прадстаўляе жыцьцеапісаньні дзеячаў нацыянальнага адраджэньня (у тым ліку Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага, Янкі Купалы, Кастуся Язавітава і Ядвігіна Ш.). Пісьменьнік паказвае малавядомыя і невядомыя старонкі мінулага (Слуцкі збройны чын, барацьбы за Беларускую Народную Рэспублікі, абвяшчэньне БССР, бальшавіцкія і польскія рэпрэсіі), а таксама дзейнасьць беларускай дыяспары ў Літве, Латвіі, Чэхіі, Нямеччыне, Украіне і Польшчы.

Украінская вэрсія рамана дапоўнена старонкамі аб агульнай барацьбе Менска і Кіева за сваю незалежнасьць, аб салідарнасьці БНР з Украінскай Народнай Рэспублікай, а таксама аб "беларускіх дарогах" Сымона Пятлюры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG