Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэт Хадановіч зрабіўся псыхолягам


Андрэй Хадановіч. <br />Фота — Сыльвія Бэрнацка
Андрэй Хадановіч. <br />Фота — Сыльвія Бэрнацка

Новую традыцыю беларускага літаратурнага працэсу, паводле якой па&nbsp;чацьвяргох пісьменьнікі перапрафілёўваюцца ў&nbsp;гандляроў кнігамі, сёньня прадоўжыў паэт і&nbsp;перакладчык Андрэй Хадановіч.

У сталічнай краме “Падземка”, дзе ўжо два месяцы працуе кнігарня незалежнага выдавецтва “Логвінаў”, ад шостай да сёмай вечара ён распавядаў пра зьмест сваіх і чужых твораў і выяўляў майстэрства псыхоляга ў дачыненьнях з патэнцыйнымі пакупнікамі.

Тое, што паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч чытае ня толькі свае творы, а і кнігі калегаў, было бачна адразу. Ён увайшоў у новую ролю цалкам і пасьпяхова, бо мог хутка і дакладна адказаць на ўсе пытаньні сёньняшніх пакупнікоў, якіх прыйшло даволі шмат.

“Я паспрабаваў сябе ў ролі псыхоляга.
Гледзячы, напрыклад, на хлопца ці дзяўчыну, раю ім інтуітыўна той ці іншы жанр.
Гледзячы, напрыклад, на хлопца ці дзяўчыну, раю ім інтуітыўна той ці іншы жанр — камусьці любоўную паэзію, а камусьці перакладны раман з чэскай. Вось у некалькіх выпадках павяліся людзі і параеныя кніжкі купілі”.

Спадар Хадановіч кажа, што адчуў сёньня істотную розьніцу паміж звычайнай сустрэчай з чытачамі і працэсам гандлю кнігамі. У першым выпадку людзі прыходзяць пабачыць і пачуць вядомую ім пэрсону, а ў другім ведаць, з чыіх рук яны набываюць кнігу, яны зусім не абавязаныя. Хаця сярод пакупнікоў апыналіся і такія, хто нечакана для сябе пазнаў за прылаўкам папулярнага паэта. А некаторыя, як вось гэты малады чалавек — свайго былога выкладчыка.

“Ведаеце, ён у нас вёў некалі літаратуру, але тады я яшчэ ня ведаў, хто гэта такі. А зараз зусім па-інакшаму гляджу на яго. Проста цікава паглядзець і паслухаць таго, хто быў выкладчыкам , ну а зараз — паэт!.. Я ж тады зусім ня ведаў, якая зорка да нас упала на факультэце!..”

Былы студэнт набыў тры кніжкі свайго выкладчыка і папрасіў аўтографы напісаць для каханай — каб ведала, у каго вучыўся яе абраньнік.

Максім Жбанкоў
Культуроляг Максім Жбанкоў усталёваную ў кнігарні “Логвінаў” традыцыю лічыць важнай зьявай у беларускім літаратурным працэсе.

“Мне падаецца — гэта вельмі істотная рэч, таму што ўзаемаадносіны чытача і аўтара пераходзяць у нейкую іншую якасьць. Раней як было: ёсьць нейкі такі патасны, нейкі духоўны аўтар і ёсьць такія ціхенькія чытачы, якія на задніх лапках да яго падыходзяць і зазіраюць яму ў вочкі, а ён нешта ім прамаўляе гучна. А гэта — зусім іншае. Гэта — гарызантальныя кантакты. Гэта кантакты твар у твар, гэта кантакты вочы ў вочы, дзе аўтар працуе на роўных. Ён пазбаўлены свайго былога патаснага іміджу, але набывае іншы, і можа больш карысны. Тут зараз можна абсалютна сур’ёзна паглядзець, чаго варты кожны аўтар”.

Пад час працы Андрэя Хадановіча ў кнігарні “Логвінаў”, што месьціцца ў краме “Падземка”, у суседняй яе залі працягваўся пералік твораў арт-галярэі, што таксама месьцілася тут, але два дні таму была зачыненая новым гаспадаром. Што будзе там замест выставачнай залі, яшчэ не вядома, але дакладна вядома, што былыя супрацоўнікі гэтага культавага культурнага месца беларускай сталіцы шукаюць новае памяшканьне для сваёй уласнай мастацкай галярэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG