Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зачынілі арт-галерэю “Падземка”


У Галерэі "Падземка"
У Галерэі "Падземка"

Сёньня зачынілі арт-галерэю “Падземка”, што працавала з 2004 году ў сталіцы на праспэкце Незалежнасьці, 43.


Пра гэта заявіла кіраўніцтва галерэі на сваім сайце. Прычыны закрыцьця дырэктарка Валянціна Кісялёва і арт-дырэктарка Ганна Чыстасердава тлумачаць тым, што новае кіраўніцтва прыватнай юрыдычнай асобы, структурным падразьдзяленьнем якой была “Падземка”, “праігнараваўшы ўсе папярэднія дамоўленасьці, вераломна і безапэляцыйна заявіла пра немагчымасьць далейшага супрацоўніцтва”.

“Падземка” была культавым месцам у сталічнай культурнай прасторы. Тут выстаўляліся творы многіх афіцыйна непрызнаных беларускіх мастакоў, праводзіліся прэзэнтацыі кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі, а апошнія два месяцы з посьпехам працавала незалежная кнігарня “Логвінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG