Сытуацыя ў прамысловасьці крытычная, многія заводы перайшлі на няпоўны працоўны тыдзень, людзей скарачаюць, заробкі падаюць, -- адзначае прафсаюзны лідэр Аляксандар Бухвостаў. Менавіта таму 3-га красавіка прафсаюз РЭП і плянаваў правесьці шэраг пікетаў:
«Мы заявілі 15 пікетаў у розных гарадох у зьвязку з тым, што парушаюцца нашы правы, не рэгіструюць нашы арганізацыі. Але ва ўсіх 15-ці кропках нам улады забаранілі праводзіць пікеты. Некаторыя адмовы мы будзем аспрэчваць у судзе, але пікеты праводзіць ня будзем».
Самыя масавыя страйкі і пратэсты рабочых адбыліся ў Беларусі ў красавіку–траўні 1991 году, калі тысячы працаўнікоў з большасьці менскіх заводаў выйшлі на цэнтральныя праспэкты і плошчы сталіцы, пратэстуючы супраць падвышэньня цэнаў. Адзін з арганізатараў акцыяў пратэсту 1991 году, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык распавёў, чаму тысячы людзей цягам некалькіх дзён выходзілі на тагачасную плошчу Леніна:
«У 1991 годзе людзі працавалі на савецкіх прадпрыемствах, калі дзяржава і заканадаўства абаранялі працоўных у тым сэнсе, што чалавек не баяўся страціць працу. Людзей прывучылі, што праца заўсёды ёсьць. Гэта першае. Па-другое, гэты выхад на плошчу быў тады, калі цэнтралізаваная ўлада страчвала сілу. Загніваны Савецкі Саюз развальваўся на вачоах. І адміністрацыйная сыстэма ўжо не спрацоўвала. Таму людзі не баяліся выходзіць: праца ёсьць, кантрактнай сыстэмы няма, улады амаль што няма. Зусім іншая была сытуацыя».
У 1995 годзе страйкавалі машыністы менскага мэтро, той страйк быў падаўлены ўладамі шляхам масавых звальненьняў. Пасьля таго ў Менску і іншых гарадох праходзілі толькі невялікія лякальныя страйкі і акцыі пратэсту рабочых, якія ня мелі асаблівага посьпеху – то на паўгадзіны вуліцу каля трактарнага заводу перагарадзілі, калі заробак ня выплацілі, то дробны страйк адбыўся на мотавелазаводзе.
Ці здольны цяпер народ пратэставаць? Сяргей Антончык перакананы:
«Цяпер народ ня выйдзе. Ён выйдзе толькі тады, калі стан рабочых, інжынэраў дойдзе да стану галечы. Да гэтага яшчэ далёка. Таму што зьмянілася сацыяльнае тло, зусім іншая сытуацыя наогул».
Прафсаюзны лідэр Аляксандар Бухвостаў кажа, што пакуль яны пішуць звароты ў Міжнародную арганізацыю працы, рыхтуюць пазовы ў суд. Што да адкрытых пратэстаў, дык меркаваньне Бухвостава такое:
«Не хапае ў нас сіл, каб абвесьціць страйк. Пакуль рабочыя церпяць усё, што зь імі робяць улады. А цярпець яны яшчэ будуць невядома колькі. На сёньняшні дзень цяжка казаць пра страйк, але гэта не азначае, што ён не адбудзецца ў блізкай будучыні, калі людзі адчуюць, што няма чаго будзе, выбачайце, жэрці».