13 чалавек асудзілі на Віцебшчыне
Адразу 13 чалавек за дзень напярэдадні судзілі ў Віцебскай вобласьці. Натальля Сізінцава — настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 2. Яна падрыхтавала шмат выпускнікоў-стабальнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх алімпіядаў у грамадазнаўстве. Аб прысудзе піша vitebsk_info.
Аршанку абвінавацілі паводле ч. 2 ст. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Судзіў яе Мікалай Драгуноў.
Агулам, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у палітычных адміністрацыйных справах адбылося пяць судоў у Глыбокім, па тры ў Воршы і Полацку і два ў Лепелі.
Берасцейцаў судзяць за ўдзел у пратэстах
5 лістапада ў судзе Ленінскага раёну Берасьця пачынаюць судзіць Міхаіла Ляшкевіча, Ільлю Мельнічука, Дзьмітрыя Максімука. Як паведамляе «Вясна», іх абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае судзьдзя Аляксандар Семянчук.
Вядома, што Дзьмітрыя Максімука затрымалі ў сьнежні 2024 году. На відэа, якое апублікавалі праўладныя каналы, відаць, што да яго прыйшлі як мінімум трое ўзброеных сілавікоў у рыштунку. На камэру затрыманы казаў, што быў на акцыі пратэсту на праспекце Машэрава, а таксама што прайшоў рэгістрацыю ў чаце-боце «Перамога» і накіроўваў інфармацыю ў чат-бот праекту «Голас».
Форум