Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі скасаваныя экспартныя мыты на ўсе віды тавараў, за выключэньнем нафты і нафтапрадуктаў. Дакумэнт адмяняе ранейшы ўказ, якім вызначалася мыта на шэраг тавараў пры іх вывазе зь Беларусі за межы дзяржаваў-сябраў Эўразійскай эканамічнай супольнасьці. Што дасьць гэты антыкрызісны захад эканоміцы?
За рэалізацыю ўказу адказвае МЗС Беларусі. Там лічаць, што рашэньне аб скасаваньні вывазных мытаў накіраванае на падтрымку мясцовых экспартэраў ва ўмовах сусьветнага крызісу. У адпаведнасьці з разьлікамі, скасаваньне мыта дазволіць сэканоміць для прадпрыемстваў блізу 10 мільярдаў рублёў на год. Калі прадпрыемствам ня трэба будзе плаціць мыта, яны могуць зьнізіць кошт на прадукцыю пры рэалізацыі яе за мяжу, тым самым падвысіўшы яе канкурэнтаздольнасьць.
На паляпшэньне ўмоваў для экспарту могуць разьлічваць кампаніі машынабудаваньня, хімічнай і лёгкай прамысловасьці, дрэваапрацоўкі і іншыя, якія пастаўляюць сваю прадукцыю за межы ЭўраЗЭС.
Генэральны дырэктар менскага заводу “Мотавела” Сяргей Аношка ёсьць шанец крыху паправіць эканамічнае становішча. Апошнія два месяцы завод прастойваў.
“У супрацоўнікаў хапае аптымізму з нагоды выпуску новых відаў тэхнікі. Магутнасьці заводу да гэтага падрыхтаваныя. І арыентацыя тут ня толькі на ўнутраны рынак, але і на зьнешнія рынкі, якія ўдалося «Мотавела» атрымаць у 2008 годзе”.
Незалежныя экспэрты ня схільныя перабольшваць значэньне ўказу. Паводле эканамічнай аглядальніцы Тацяны Манёнак, экспартнае мыта дзейнічала пераважна ў адносінах да сыравінных тавараў.
“Палёгкі зробленыя, і гэта, канечне, добра. Проста трэба мець на ўвазе: ня гэта самыя істотныя прычыны, якія тармозяць рэалізацыю беларускай прадукцыі. Галоўнае, што стала відавочна ў сытуацыі гэтага крызісу: Беларусь катастрафічна прывязаная да расейскага рынку. Экспартныя пастаўкі ў Расею складаюць дзесьці 47%. Туды, дарэчы, уся наша прадукцыя якраз пастаўляецца безь ніякага мыта, у нас адзіная мытная прастора. Да таго ж ужо бачна, як рэзка пагаршаецца сытуацыя на расейскім рынку, у зьвязку з чым расейскі ўрад імкнецца ўсяляк абараніць найперш сваіх вытворцаў”.
На пачатку году ў Расеі прынялі рашэньне захаваць ільготы сваім вытворцам, якія ўдзельнічаюць у праграме дзяржаўных закупаў. Да ўсіх астатніх, у тым ліку і беларускіх, да кошту пастаўленай прадукцыі прыплюсоўваюцца 15% “надзвычайнага падатку”. Гэта робіць беларускую прадукцыю неканкурэнтаздольнай у параўнаньні з расейскімі вытворцамі. Такім чынам, пра ранейшыя льготы на расейскім рынку можна забыцца.
Гэтая праблема ўздымалася на ўчорашняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева, аднак, як кажа Тацяна Манёнак, расейскі бок гатовы на саступкі толькі пры пэўных умовах:
“Лукашэнка гэтую сытуацыю абмяркоўваў зь Мядзьведзевым, але ж Расея дзейнічае даволі прагматычна. Заяўлена, што яна можа дапусьціць беларускія прадпрыемствы да праграмы дзяржзакупаў толькі ў тым выпадку, калі Беларусь адчыніць свой рынак для расейскіх прадпрыемстваў”.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у студзені 2009 году Беларусь істотна зьнізіла аб’ёмы зьнешнегандлёвага абароту. Асноўны гандлёвы партнэр — Расея: падзеньне склала больш за 46% ад агульнага таваразвароту. Экспарт тавараў у Расею ў студзені скараціўся больш чым на 50% у параўнаньні са студзенем 2008-га.