Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь запрошаная ва Ўсходняе партнэрства. Засталіся дэталі


Жазэ Мануэль Барозу
Жазэ Мануэль Барозу

Рашэньне пра запрашэньне ў праграму фактычна прынятае, і цяпер узгадняюцца тэхнічныя дэталі, — паведамляе карэспандэнт Свабоды ў Брусэлі.

Пакуль дыскутуецца, ці запрашаць на саміт у Прагу, дзе 7 траўня будзе афіцыйна абвешчаная праграма, Аляксандра Лукашэнку.

Да праграмы «Усходняе партнэрства» запрашаюцца Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна.

Польшча і Швэцыя запрапанавалі міністрам замежных спраў Эўразьвязу плян супрацоўніцтва з поставецкімі краінамі.

Плян прапануе «глыбейшую інтэграцыю» Эўразьвязу зь Беларусьсю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам. Мэтай такога паглыбленага супрацоўніцтва павінна была быць падрыхтоўка гэтых краінаў да ўступу ў Эўразьвяз, хоць сам плян ня згадвае пра магчымасьці сяброўства ні словам. Плянам прадугледжваецца паскарэньне рэформаў, збліжэньне нацыянальнага заканадаўства з эўрапейскім для наступнай эканамічнай інтэграцыі краін ў эўрапейскую супольнасьць.

Як вынік Усходняе партнэрства мае спрыяць стабільнасьці ды дабрабыту ва ўсходніх суседзяў Эўразьвязу з дапамогай інструмэнтаў эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва.

Карэл Шварцэнбэрг, міністар замежных справаў Чэхіі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, заявіў сёньня ў Брусэлі пасьля рашэньня запрасіць шэсьць поставецкіх краінаў, уключна зь Беларусьсю, ва Ўсходняе партнэрства:

„Абмеркаваньне Ўсходняга партнэрства было вельмі інтэнсіўнае і ў ім былі, зразумела, розныя погляды. Тым ня менш мы дасягнулі паразуменьня, і гэта вельмі важны крок наперад. Я лічу яго вялікай перамогай ня толькі для зацікаўленых краінаў, але, перш за ўсё, для Эўразьвязу, бо ён будзе мець добрых суседзяў і партнэраў.”


Лябедзька: пакінуць магчымасьць вяртаньня да нулявой адзнакі

Лагвінец: «Эўразьвяз вырашыў пакінуць дзьверы адчыненымі»

Апазыцыя супраць запрашэньня Лукашэнкі ў Прагу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG