Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: “Эўразьвяз вырашыў пакінуць дзьверы адчыненымі”


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец

Рашэньне прыняць Беларусь ва Ўсходняе партнэрства камэнтуе палітоляг Алесь Лагвінец.


“Гэта чаканае рашэньне. Эўразьвяз вырашыў пакінуць для Беларусі дзьверы адчыненымі. У любым выпадку канкрэтнае ўзаемадзеяньне будзе залежыць ад здольнасьцяў беларускіх уладаў гуляць па агульна прынятых правілах. Тэхнічныя пытаньні супрацоўніцтва пакажуць здольнасьць уладаў. Пакуль усё адбываецца на ўзроўні дэклярацыяў. Яны шукалі дыялёг дзеля дыялёгу, альбо спрошчана лічылі, што пачатак дыялёгу з Эўразьвязам адразу выльецца ў нейкія фінансавыя плыні ў бок Беларусі. Але гэта ня так.

Нельга чакаць, што заўтра ўсё адразу памяняцца, і беларусы будуць бяз візаў езьдзіць у краіны Эўразьвязу. Гэта зойме час. Тым больш, што з тых дакумэнтаў, якія я бачыў, з кожнай краінай будзе вырашацца асобна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG