Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДС заклікала ЭЗ не запрашаць Лукашэнку ў Прагу


Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы адрэагавалі за віцебскія заявы А.Лукашэнкі, у якіх той назваў апазыцыю “ворагамі народу”.


Прэзыдыюм АДС заявіў, што “зьневажальныя выказваньні з вуснаў чалавека, які называе сябе кіраўніком дзяржавы, у першую чаргу сьведчаць аб адсутнасьці не толькі палітычнай, але і агульнай культуры паводзін”.

“Мы ўсе памятаем, да чаго можа прывесьці падобнае “паляваньне на ведзьмаў" і пошук неіснуючых “ворагаў народу”. Выказваньні Лукашэнкі аб тым, што эўрапейскія палітыкі не павінны яго “торгаць па дробязям”, а “бачыць за кустамі лес” зьневажаюць ужо не толькі дэмакратычныя сілы Беларусі, але і ўсю эўрапейскую супольнасьць, паколькі пад дробязямі ён разумее адсутнасьць у краіне вольнага волевыяўленьня, парушэньне правоў чалавека і здушэньне свабоды слова,-- тыя фундамэнтальныя каштоўнасьці, на якіх і пабудаваны Эўрапейскі Зьвяз”.

У сувязі з гэтым Прэзыдыюм АДС заклікаў Эўразьвяз адмовіцца ад запрашэньня А.Лукашэнкі на саміт 7 траўня ў Прагу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG