Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў апошнім дакладзе ААН “Пэрспэктывы насельніцтва сьвету”. Паводле аналітыкаў ААН, падобная тэндэнцыя да зьніжэньня паказчыкаў нараджальнасьці — якая, акрамя Беларусі, назіраецца ў такіх эўрапейскіх краінах, як Баўгарыя, Грузія, Латвія, Літва, Малдова, Нямеччына, Расея, Румынія і Ўкраіна, — зьяўляецца прыкметай нацыянальнага выміраньня.
Аўтары дакладу раяць названым краінам ратаваць сытуацыю за кошт імігрантаў.
У дакладзе таксама адзначаецца, што ва Ўсходняй Эўропе сярэдняя працягласьць жыцьця насельніцтва за апошнія 30 год няўхільна скарачалася і ў выніку зьнізілася з 69,6 да 69,2 гадоў.
Паводле экспэртаў галіне народанасельніцтва, агульная папуляцыя на Зямлі да 2050 году павялічыцца на 2,3 мільярда чалавек — ад 6,8 мільярда да 9,1. Асноўныя колькасныя зьмены насельніцтва будуць адбывацца дзякуючы афрыканскім, азіяцкім і лацінаамэрыканскім краінам. Такіх, як, напрыклад, Самалі, Уганда, Нігер, Буркіна-Фасо ды іншыя.