Дзе канчаецца галеча? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
Дабрабыт беларусаў у лічбах
У Беларусі няма тэрміну “галеча”, ёсьць “малазабясьпечаныя”
Начальнік Упраўленьня комплекснага аналізу і каардынацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Міхаіл Друзік кажа: “Мы стараемся, шчыра кажучы, ад такога тэрміну, як галеча, адысьці. У нарматыўна-прававой базе праходзіць у нас тэрмін “малазабясьпечанасьць”. Крытэр вызначаецца бюджэтам пражытковага мінімуму (224 700 рублёў было, а зь лістападу будзе невялікае падвышэньне). 7,3% насельніцтва па выніках першага паўгодзьдзя. Лічыцца, што Беларусь паводле ўзроўню дабрабыту выглядае больш-менш прыстойна. Узровень малазабясьпечаных зьніжаецца ад году да году”.
***
Гомель прымае і расейскіх бамжоў
У апошнія паўтара-два дзясяткі гадоў на вуліцах Гомеля стала прыкметна больш бадзяжных людзей. Іх відаць па зашмальцаванай вопратцы, рваных валізках у руках і поліэтыленавых пакетах з пустымі бутэлькамі.
***
У дом начнога ўтрыманьня сілком нікога не заганяюцьУ нядаўна адчыненым у Горадні доме начнога ўтрыманьня для людзей бяз пэўнага месца жыхарства пустуюць месцы: з 50 занятыя толькі 14.
***
Паўмільёна беларусаў недаядаюць
Сёньня Міжнародны дзень ліквідацыі жабрацтва. Колькі жыхароў Беларусі недаядаюць, а колькі праядаюць усё,што зарабляюць? Чаму многія бедныя жывуць у трохпакаёвых кватэрах коштам па сто пяцьдзесят тысячаў даляраў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
***
У Беларусі няма тэрміну “галеча”, ёсьць “малазабясьпечаныя”
Начальнік Упраўленьня комплекснага аналізу і каардынацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Міхаіл Друзік кажа: “Мы стараемся, шчыра кажучы, ад такога тэрміну, як галеча, адысьці.
Крыніца: Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў
***
207 тысяч хатніх гаспадарак у 2007 годзе знаходзіліся за рысай галечы
У структуры малазабясьпечаных гаспадарак 65,2% — гэта гаспадаркі, у якіх ёсьць дзеці, 25,7% — безь дзяцей, 9,1% — гаспадаркі, якія складаюцца з аднаго чалавека. Усяго ў Беларусі 3 мільёны гаспадарак, перадае БелаПАН.
Міністар статыстыкі Ўладзімер Зіноўскі паведаміў, што меней за ўсё такіх гаспадарак у Менску (2,1% ад агульнай колькасьці). Сярод іншых рэгіёнаў найменей у Гарадзенскай вобласьці — 6,5%, найболей у Гомельскай — да 12,7%.
Зіноўскі дадаў, што ў 2007 годзе 12,4% гаспадарак у вясковай мясцовасьці жылі за рысай галечы, у гарадах такіх было толькі 5,6%.
***
Ад пачатку гэта дзень называўся Усясьветны дзень барацьбы за пераадоленьне галечы. Яго адзначалі недзяржаўныя арганізацыі зь ініцыятывы Міжнароднага руху “Чацьвёрты сьвет” у справе аказаньня дапамогі групам насельніцтва, якія бядуюць.
У 1992 годзе Генэральная асамблея ААН абвясьціла 17 кастрычніка Міжнародным днём ліквідацыі галечы. Мэта – падвысіць усьведамленьне неабходнасьці барацьбы за ліквідацыю галечы і нястачы ва ўсіх краінах.
Паводле Дэклярацыі тысячагодзьдзя ААН, рыса галечы — прыбытак меней за адзін даляр у дзень на чалавека.
ААН таксама выкарыстоўвае іншае азначэньне галечы — “працяглы стан вымушанай адсутнасьці рэсурсаў, каб забясьпечыць задавальняючы лад жыцьця”.
Сёньня панятак галечы ўключае ў сябе ня толькі нястачу грошай, але і абмежаваньне магчымасьцяў рэалізацыі патэнцыялу чалавека, выкліканае адсутнасьцю працы, камфортнага жытла, доступу да адукацыі і сыстэмы аховы здароўя. Жабрацтва таксама ўключае ў сябе бясьсільле перад зьнешнімі акалічнасьцямі, адсутнасьць голасу ў грамадзкіх справах, адчуваньне безабароннасьці і страху, абмежаваньне магчымасьцяў удзельнічаць у дэмакратычных працэсах і быць пачутым, зазначаецца ў матэрыялах Прадстаўніцтва ААН у Беларусі.
47% насельніцтва Зямлі жывуць меней чым на 2 даляры на дзень, а 20% — меней чым на 1 даляр. 14% не атрымліваюць неабходнага мінімуму харчаваньня.
На Саміце тысячагодзьдзя (2000 год) міжнародная супольнасьць паставіла мэту — да 2015 году напалову скараціць колькасьць тых, хто жыве ва ўмовах скрайняй галечы.
***
17 кастрычніка - Міжнародны дзень барацьбы зь галечай
Паводле незалежных экспэртаў, у Беларусі за рысай галечы жыве кожны дзесяты. Паводле дадзеных экспэртаў ААН (справаздача ў фармаце PDF) больш за адзін мільярд чалавек у сьвеце жыве меней чым на 1 даляр у дзень, а ў цэлым ад розных праяваў галечы церпіць больш чым траціна насельніцтва Зямлі.
“На дзьвюх работах толькі 600 тысяч, хаця інстытут закончыў”
Паўмільёна беларусаў недаядаюць
Як зьмяніўся Ваш матэрыяльны стан за апошнія 3 месяцы (жнівень, ліпень, чэрвень)?