Чакаецца, што на саміце 19 – 20 сакавіка кіраўнікі Эўразьвязу прымуць канчатковую вэрсію праграмы Ўсходняга партнэрства і фармальнае рашэньне аб запрашэньні шасьці постсавецкіх краінаў да ўдзелу ў ёй.
Далучэньне да праграмы прапануецца Ўкраіне, Малдове, Грузіі, Армэніі, Азэрбайджану і – пакуль што ўмоўна – Беларусі. Удзел у праграме можа прывесьці да падпісаньня дамоваў аб вольным гандлі, бязьвізавым перамяшчэньні грамадзянаў і супрацоўніцтве ў энэргетычнай сфэры паміж Эўразьвязам і зацікаўленымі ўсходнімі краінамі. Аднак удзел ва Ўсходнім партнэрстве не дае ніякай гарантыі, што ўдзельнікам запрапануюць сяброўства ў Эўразьвязе.
Эўразьвяз выдзеліць на Ўсходняе партнэрства 600 мільёнаў даляраў
Камісарка ЭЗ ў пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр сказала журналістам перад сёньняшнім спатканьнем міністраў, што Эўразьвяз вымушаны рэагаваць на нядаўнія крокі Расеі ў замежнай палітыцы:
„Палітычны кантэкст расейска-грузінскай вайны, крызісу і расейска-ўкраінскага газавага канфлікту выразна загадвае нам павысіць актыўнасьць сярод нашых усходніх суседзяў”.
Эўразьвяз дадаткова выдзеліць суму 600 мільёнаў эўра на падтрымку праграмы Ўсходняга партнэрства на 2010 – 2013 гг. Нагадаем, што раней Эўразьвяз выдзеліў 11,2 мільярда эўра на падтрымку свае палітыкі сярод паўднёвых і ўсходніх суседзяў. Дзьве траціны з гэтай сумы будуць выдаткаваныя на поўдні, а адна траціна на ўсходзе – гэта даволі выразна паказвае расклад сілаў у Брусэлі і прыярытэты Эўразьвязу ў разьвіцьці палітыкі добрасуседзтва.
Саляна лічыць, што Лукашэнка "глядзіць у бок Эўразьвязу"
Пытаньне, ці запрашаць ва Ўсходняе партнэрства Беларусь, зьяўляецца адным з найбольш супярэчлівых.
Паводле брусэльскага карэспандэнта нашага радыё Ахта Лоб’якаса, кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна, які на мінулым тыдні наведаў Менск, заявіў пасьля вяртаньня ў Брусэль, што Аляксандар Лукашэнка “глядзіць у бок Эўразьвязу”. Лукашэнка нібыта таксама прызнаўся Саляну, што Менск вельмі занепакоены ўсё большым ціскам Расеі.
Паводле крыніцаў нашага брусэльскага карэспандэнта, Саляна перакананы, што Эўразьвяз павінен запрасіць Беларусь ва Ўсходняе партнэрства, а самога Аляксандра Лукашэнку ў Прагу 7 траўня на спатканьне кіраўнікоў Эўразьвязу зь лідэрамі зацікаўленых у праграме ўсходніх краінаў.
Няясным пакуль застаецца пытаньне, а што будзе, калі Беларусь пад палітычным і эканамічным ціскам Расеі прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Прыхільнікі далучэньня Беларусі да Ўсходняга партнэрства ў Брусэлі лічаць, што стаўкі тут занадта высокія, каб пакідаць Менск за бортам нават пасьля гэткага гіпатэтычнага прызнаньня. А апанэнты перасьцерагаюць, што калі Беларусь пойдзе на прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і ўсё-ткі апынецца ва Ўсходнім партнэрстве, дык праграма страціць Грузію.