Чым выкліканае паломніцтва эўрапейскіх чыноўнікаў у Менск? Што можа прапанаваць Эўропа Беларусі і якім будзе адказ афіцыйнага Менску? Як доўга можа працягнуцца “мядовы месяц” Беларусі з Брусэлем і з якіх прычынаў ён можа раптоўна скончыцца? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць палітоляг Віталь Сіліцкі і аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.
Цыганкоў: “18 лютага ўвечары ў Менск прылятае кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна. Сёньня ж праходзіць візыт у Беларусь прэм’ер-міністра Латвіі Іварса Годманіса, а ад панядзелка ў Беларусі зь візытам знаходзіцца дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Чым выкліканае паломніцтва эўрапейскіх чыноўнікаў у Менск? На якой стадыі знаходзяцца зараз адносіны Беларусі з Эўропай і якія галоўныя задачы вырашаюць эўрапейцы сваімі візытамі ў Менск?”
Аднагалоснае рашэньне па санкцыях нерэальнае
Сіліцкі: “Нагадаю, што ў сярэдзіне сакавіка будзе сустрэча міністраў замежных справаў ЭЗ, на якім мае быць падрыхтаванае рашэньне, якое агучыць Эўрапейская Рада ў красавіку. То бок застаецца мала часу, каб неяк паўплываць на дыялёг і ягоныя вынікі”
Цыганкоў: “Якія высновы могуць зрабіць эўрапейскі палітыкі пасьля сваіх візытаў у Менск?”
Сіліцкі: “Для таго, каб цалкам адмяніць санкцыі, трэба аднагалоснае рашэньне Эўрапейскай Рады. А яго ня будзе. Таму гэты пэрыяд будзе працягнуты яшчэ на 6 месяцаў, а праз паўгода, згодна з правіламі, будзе патрэбна аднагалоснае рашэньне, каб зноў працягнуць гэтыя санкцыі. А гэта наўрад ці будзе. Таму трэба ведаць гэтую спэцыфіку галасаваньня ў Эўрапейскай Радзе, на што не заўсёды зьвяртаюць увагу”.
Цыганкоў: “Паўлюк, на вашу думку, у якой стадыі цяпер знаходзяцца беларуска-эўрапейскія адносіны? Чым выкліканы такія частыя паездкі ў Беларусь?”
Быкоўскі: “Тут я згодны з Віталём, што галоўная прычына — гэта падрыхтоўка прыняцьця рашэньня наконт санкцыяў. Іншая справа, што тут ёсьць супрацьлеглыя пазыцыі наконт таго, што павінна зрабіць Эўракамісія.
Адны кажуць і спасылаюцца на сур’ёзныя дакумэнты, што Эўракамісія мусіць адказваць на пытаньне, ці трэба адмяняць існуючыя санкцыі, — тады, сапраўды, трэба аднагалоснае галасаваньне. Іншыя заяўляюць, што пытаньне стаіць пра тое, ці працягнуць санкцыі — тады зусім іншыя правілы.
Калі адкінуць убок гэты фармальны бок, то сапраўды кампрамісны падыход (працягнуць яшчэ на паўгода існуючы стан) выглядае найбольш праўдападобным“.
Менск хоча дыялёгу “прагматычнага”, а не каштоўнаснага
Цыганкоў: Віталь, Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў, які вы прадстаўляеце, днямі апублікаваў артыкул «Плян дзеяньняў па нармалізацыі адносінаў Беларусі і ЕС». Што можа прапанаваць Эўразьвяз і наколькі рэалістычна прыняцьцё гэтых прапановаў афіцыйным Менскам?“
Сіліцкі: Перш за ўсё — праграма “Усходняе партнэрства”, якая яшчэ толькі фармулюецца. Але для ўдзелу ў ёй Беларусі спатрэбіцца пераходны пэрыяд, паколькі няма ані заключанага пагадненьня пра супрацоўніцтва, Менск ня ўдзельнічае ў праграме добрасуседзтва.
Тым часам да “Усходняга партнэрства” ужо пачалі прыхільна ставіцца прадстаўнікі беларускай улады, нават яшчэ не зусім разумеючы, што гэта такое. Рэч у тым, што там будзе даволі моцны і грунтоўны палітычны крытэр для больш шчыльных адносінаў з Эўразьвязам, які грунтуецца на пэўных каштоўнасных прынцыпах. А каштоўнаснага дыялёгу Менск увесь час пазьбягае. Але гэты парадак дня, безумоўна, усплыве. Ёсьць спробы дапамагчы яго сфармуляваць. Гэта, калі хочаце, тая самая “шпаргалка”, пра якую нядаўна казалі па Беларускім тэлебачаньні.
Але ж у праграме ёсьць і ўсё астатняе, што больш падабаецца Менску — і лібэралізацыя гандлю, і вольнае перамяшчэньне людзей, і ўключэньне ў пэўныя адукацыйныя прасторы, і пэўная фінансавая дапамога. Гэта ўсё магчыма атрымаць пры ўмове, што беларускія ўлады пазбавяцца ілюзіі, нібыта з ЭЗ можна весьці выключна “прагматычны” дыялёг і пачнуць сёр’ёўна адносіцца да пэўных каштоўнасных крытэраў“.
Цыганкоў: “Гэта сапраўды ключавое пытаньне — наколькі далёка гатовы ісьці беларускі бок? Калі усур’ёз устае пытаньне ня толькі пра нейкія эканамічныя выгоды, а пра тое, што Менск павінны ісьці на палітычныя перамены. Ці ня скончыцца тут увесь «дыялёг», ці вы лічыце, што Менск можа пайсьці і на істотныя палітычныя перамены пад ціскам абставінаў?”
“Крокі будуць зробленыя, калі іншых варыянтаў для захаваньня гэтай сыстэмы, акрамя супрацоўніцтва з Эўропай, ня будзе”
Сіліцкі: “На пэўныя крокі можа пайсьці, бо ўжо некаторыя былі зроблены. Хаця я б іх параўнаў з адкіданьнем «няпрофільных актываў» — адмовіліся ад таго, ад чаго лёгка можна было адмовіцца. Вызвалілі палітычных вязьняў, некалькі газэтаў з падпольля.
Наступныя крокі мусяць быць больш грунтоўнымі. Але яны могуць быць грунтоўнымі толькі тады, калі іншых варыянтаў для захаваньня гэтай сыстэмы, акрамя супрацоўніцтва з ЭЗ, ня будзе. Калі зараз ёсьць спроба ўлады згуляць у лібэралізацыю, то трэба гуляць на інстынктах самазахаваньня сыстэмы. Бо зараз адчыняецца адно зь нешматлікіх «вокнаў магчымасьцяў». Дзеля таго, каб гэта спрацавала, мусіць быць сфармулявана і больш грунтоўная прапанова Менску з боку Эўразьвязу.
Інакш усё скончыцца — у горшым выпадку, а ў лепшым — скаціцца да ўзроўню «прагматычнага» дыялёгу. І ён спыніцца тады, калі ЭЗ болей ня здолее заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў краіне, рабіць выгляд, што ў Беларусі ідзе сур’ёзная палітычная лібэралізацыя. Таму такая размова рана ці позна зойдзе ў тупік“.
Лукашэнка ўжо адказаў — толькі “прагматычныя” тэмы
Цыганкоў: “Паўлюк, у чым існуюць прыродныя абмежаваньні для маштабу дыялёгу паміж Менскам і Бруселем? Што можа працягнуць пэрыяд «мядовага месяц», і што можа раптоўна яго спыніць?”
Быкоўскі: “Адзначу такі цікавы момант. 17 лютага ў Магілёве, калі многія яшчэ не атрымалі прэс-рэліз з артыкулам Беларускага Інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў наконт пляну дзеяньняў па нармалізацыі адносінаў Беларусі і ЭЗ, Аляксандар Лукашэнка ўжо адказаў на гэта, заявіўшы, што падобны падыход да перамоваў зь Беларусьсю беспэрспэктыўны, што ўжо ёсьць парадак дня, і гэта зусім ня тое, што патрабуе апазыцыя. Вядома ж, гэта не абавязкова была рэакцыя канкрэтна на працу BISS, — гэта магло быць адказам на прапановы Мілінкевіча, Статкевіча, бо тут шмат хто выказваецца з палітыкаў, а ня толькі экспэртаў.
Тым ня менш Лукашэнка ясна даў зразумець, што перамоваў па пытаньнях аб каштоўнасьцях ня будзе, а размова ідзе аб прагматычным эканамічным супрацоўніцтве. Такую ж выснову можна зрабіць пасьля візыту міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў Нямеччыну, дзе ён таксама падкрэсьліваў, што размова ідзе толькі пра эканамічнае супрацоўніцтва.
У такой сытуацыі ЭЗ будзе падымаць пытаньне аб каштоўнасьцях, палітычных зьменах, і атрымае, відаць, прамыя альбо таемныя абяцаньні, што сытуацыя ня будзе пагаршацца. Але наўпрост гэтае пытаньне, найхутчэй, ня трапіць у афіцыйныя паперы. Беларускае замежнапалітычнае ведамства проста «касьцьмі ляжа», каб гэтага не адбылося. У сытуацыі, калі Беларусь ня ёсьць першым пунктам у эўрапейскім парадку дня, то найхутчэй, Брусэль на гэта мусіць пагадзіцца”.
Цыганкоў: “18 лютага ўвечары ў Менск прылятае кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна. Сёньня ж праходзіць візыт у Беларусь прэм’ер-міністра Латвіі Іварса Годманіса, а ад панядзелка ў Беларусі зь візытам знаходзіцца дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Чым выкліканае паломніцтва эўрапейскіх чыноўнікаў у Менск? На якой стадыі знаходзяцца зараз адносіны Беларусі з Эўропай і якія галоўныя задачы вырашаюць эўрапейцы сваімі візытамі ў Менск?”
Аднагалоснае рашэньне па санкцыях нерэальнае
Сіліцкі: “Нагадаю, што ў сярэдзіне сакавіка будзе сустрэча міністраў замежных справаў ЭЗ, на якім мае быць падрыхтаванае рашэньне, якое агучыць Эўрапейская Рада ў красавіку. То бок застаецца мала часу, каб неяк паўплываць на дыялёг і ягоныя вынікі”
Цыганкоў: “Якія высновы могуць зрабіць эўрапейскі палітыкі пасьля сваіх візытаў у Менск?”
Сіліцкі: “Для таго, каб цалкам адмяніць санкцыі, трэба аднагалоснае рашэньне Эўрапейскай Рады. А яго ня будзе.
Каб цалкам адмяніць санкцыі, трэба аднагалоснае рашэньне Эўрапейскай Рады. А яго ня будзе.
Цыганкоў: “Паўлюк, на вашу думку, у якой стадыі цяпер знаходзяцца беларуска-эўрапейскія адносіны? Чым выкліканы такія частыя паездкі ў Беларусь?”
Быкоўскі: “Тут я згодны з Віталём, што галоўная прычына — гэта падрыхтоўка прыняцьця рашэньня наконт санкцыяў. Іншая справа, што тут ёсьць супрацьлеглыя пазыцыі наконт таго, што павінна зрабіць Эўракамісія.
Адны кажуць і спасылаюцца на сур’ёзныя дакумэнты, што Эўракамісія мусіць адказваць на пытаньне, ці трэба адмяняць існуючыя санкцыі, — тады, сапраўды, трэба аднагалоснае галасаваньне. Іншыя заяўляюць, што пытаньне стаіць пра тое, ці працягнуць санкцыі — тады зусім іншыя правілы.
Калі адкінуць убок гэты фармальны бок, то сапраўды кампрамісны падыход (працягнуць яшчэ на паўгода існуючы стан) выглядае найбольш праўдападобным“.
Менск хоча дыялёгу “прагматычнага”, а не каштоўнаснага
Цыганкоў: Віталь, Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў, які вы прадстаўляеце, днямі апублікаваў артыкул «Плян дзеяньняў па нармалізацыі адносінаў Беларусі і ЕС». Што можа прапанаваць Эўразьвяз і наколькі рэалістычна прыняцьцё гэтых прапановаў афіцыйным Менскам?“
Сіліцкі: Перш за ўсё — праграма “Усходняе партнэрства”, якая яшчэ толькі фармулюецца. Але для ўдзелу ў ёй Беларусі спатрэбіцца пераходны пэрыяд, паколькі няма ані заключанага пагадненьня пра супрацоўніцтва, Менск ня ўдзельнічае ў праграме добрасуседзтва.
Тым часам да “Усходняга партнэрства” ужо пачалі прыхільна ставіцца прадстаўнікі беларускай улады, нават яшчэ не зусім разумеючы, што гэта такое. Рэч у тым, што там будзе даволі моцны і грунтоўны палітычны крытэр для больш шчыльных адносінаў з Эўразьвязам, які грунтуецца на пэўных каштоўнасных прынцыпах. А каштоўнаснага дыялёгу Менск увесь час пазьбягае. Але гэты парадак дня, безумоўна, усплыве. Ёсьць спробы дапамагчы яго сфармуляваць. Гэта, калі хочаце, тая самая “шпаргалка”, пра якую нядаўна казалі па Беларускім тэлебачаньні.
Але ж у праграме ёсьць і ўсё астатняе, што больш падабаецца Менску — і лібэралізацыя гандлю, і вольнае перамяшчэньне людзей, і ўключэньне ў пэўныя адукацыйныя прасторы, і пэўная фінансавая дапамога. Гэта ўсё магчыма атрымаць пры ўмове, што беларускія ўлады пазбавяцца ілюзіі, нібыта з ЭЗ можна весьці выключна “прагматычны” дыялёг і пачнуць сёр’ёўна адносіцца да пэўных каштоўнасных крытэраў“.
Цыганкоў: “Гэта сапраўды ключавое пытаньне — наколькі далёка гатовы ісьці беларускі бок? Калі усур’ёз устае пытаньне ня толькі пра нейкія эканамічныя выгоды, а пра тое, што Менск павінны ісьці на палітычныя перамены. Ці ня скончыцца тут увесь «дыялёг», ці вы лічыце, што Менск можа пайсьці і на істотныя палітычныя перамены пад ціскам абставінаў?”
“Крокі будуць зробленыя, калі іншых варыянтаў для захаваньня гэтай сыстэмы, акрамя супрацоўніцтва з Эўропай, ня будзе”
Сіліцкі: “На пэўныя крокі можа пайсьці, бо ўжо некаторыя былі зроблены. Хаця я б іх параўнаў з адкіданьнем «няпрофільных актываў» — адмовіліся ад таго, ад чаго лёгка можна было адмовіцца. Вызвалілі палітычных вязьняў, некалькі газэтаў з падпольля.
Калі зараз ёсьць спроба ўлады згуляць у лібэралізацыю, то трэба гуляць на інстынктах самазахаваньня сыстэмы.