Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці знойдуць у Менску залю для АДС?


Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі хацелі б правесьці арганізацыйнае паседжаньне ініцыятыўнай групы, якая будзе зьбіраць подпісы за зьмяненьне выбарчага заканадаўства краіны, 25 студзеня.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька. Ён сказаў, што ўжо каля 800 чалавек пагадзіліся займацца гэтай справай, і дэ-факта такая група ўжо створаная. Але беларускае заканадаўства прадугледжвае, што такая група абавязкова павінна спачатку зарэгістравацца ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Дакумэнты ж на рэгістрацыю можна падаваць толькі пасьля арганізацыйнага сходу ініцыятараў. І таму ўзьнікае праблема, дзе знайсьці залю, у якой адначасова маглі б сабрацца ўсе патэнцыйныя сябры групы.

Спадар Лябедзька працягвае:

Анатоль Лябедзька
“Мы зьвярнуліся ў 13 інстанцый па формуле “12+1”: гэта менскі гарвыканкам, зь якім мы хацелі ўзгадніць правядзеньне сходу, і 12 суб’ектаў гаспадараньня, якія валодаюць прыдатнымі для нас памяшканьнямі.

У нас ужо ёсьць два адказы. Мы атрымалі адказ ад намесьніка старшыні гарвыканкаму спадара Ціцянкова на нашу прапанову аб сустрэчы. У пераказе адказ гучыць так: ідзіце туды, ня ведаю куды, вазьміце тое, ня ведаю што. Гэта кажа пра адно з двух — альбо няма палітычнага рашэньня ў пытаньні, ці дазваляць рэалізаваць ініцыятыву грамадзянаў, ці не, альбо яно ўжо ёсьць і яно адмоўнае.

Мікалай Лазавік
І ў нас ёсьць адказ дырэктара Палаца культуры “Лошыцкі” Шавялёва. Ён піша, што ў палацы цяпер ідзе рамонт”.

Як тлумачыць сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, для таго каб ініцыяваць зьмены выбарчага заканадаўства, неабходна сабраць сама меней 50 тысяч подпісаў грамадзянаў Беларусі, якія маюць права голасу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG