Сёньня ў замку Маендорф пад Масквой прайшла сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі, якая доўжылася больш трох гадзінаў. Напачатку ніякіх падрабязнасьцяў не паведамлялася, і адкрытымі для грамадзкасьці былі толькі тыя кароткія рэплікі для тэлекамэр, якімі абмяняліся кіраўнікі дзяржаваў перад перамовамі.
Стэнаграма гэтых выказваньняў апублікаваная на сайце прэзыдэнта Расеі. Дзьмітры Мядзьведзеў, вітаючы госьця, адзначыў, што сёньня варта абмеркаваць сытуацыю, што склалася на фінансавых рынках. Паводле Мядзведзева, напярэдадні міжнароднага саміту дваццаткі, “хацелася б, каб мы з найбліжэйшымі партнэрамі, такімі дзяржавамі, як Беларусь, абавязкова абмеркавалі сумесную пазыцыю з гэтай нагоды”
“Беларусі важнае бачаньне расейскім бокам наступстваў сусьветнага фінансавага крызісу”, — заявіў Лукашэнка, бо “мы прывязаныя да Расеі з пункту гледжаньня эканомікі, фінансавай сыстэмы”. Паводле беларускага прэзыдэнта, “амаль палова золатавалютных запасаў у нас у расейскіх рублях”. Лукашэнка лічыць, што ў двухбаковых адносінах трэба даць людзям “нейкія пазытыўныя сыгналы”. “Мяркую, нам будзе што сказаць пасьля гэтай сустрэчы”, — заявіў беларускі кіраўнік.
Свае ўступнае слова Лукашэнка раптам скончыў выказваньнем удзячнасьці Мядзьведзеву за згоду сустрэцца зь ім: “Дзякуй за тое, што Вы адрэагавалі на маю просьбу сустрэцца. Дзякуй за тое, што знайшўлі час у свой выходны дзень, бо ў Вас графік напружаны”.
“У нас няма выходных, Аляксандр Рыгоравіч”, — адказаў на гэта Мядзьведзеў.
Шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна зьвяртае ўвагу, што тэмай перамоваў можа быць увядзеньне расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі
Калінкіна: “Перад сустрэчай Лукашэнка вельмі шмат казаў (нават без нагоды) пра расейскі рубель і тое, як шырока ён выкарыстоўваецца ў Беларусі. Я з гэтага раблю выснову, што менавіта ўвядзеньне расейскага рубля — якраз тая ўмова, якая будзе галоўнай пры вызначэньні цаны на газ для Беларусі.
У мяне такое ўражаньне, што ў выніку трохгадзіннай размовы Аляксандар Лукашэнка атрымаў нейкае “хатняе заданьне”, якое ён будзе (альбо ня будзе) выконваць”
Увечары прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова выдала кароткае паведамленьне, у якім паінфармавала, што прэзыдэнты абмеркавалі “увесь комплекс двухбаковых адносін”. “Размова, у прыватнасьці, ішла аб падрыхтоўцы да прызначанага на канец лістапада — пачатак сьнежня паседжаньня Найвышэйшай дзяржрады Расея-Беларусь. Абмяркўвалася таксама сытуацыя вакол цэнаў на энэрганосьбіты”, —дадала Цімакова.
Цікава, што раней афіцыйныя крыніцы паведамлялі, што сустрэча Мядзьведзева і Лукашэнкі ў рамках Дзяржаўнай рады “саюзнай дзяржавы” павінна прайсьці 3 лістапада.