Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Магілёва не выпускаюць актывістаў у Менск на Дзяды


Моладзевы актывіст Расьціслаў Панкратаў: “Як толькі мы дамаўляемся з маршрутнікамі, да іх тут жа падыходзяць людзі ў цывільным і з намі адмаўляюцца ехаць”.

Група актывістаў з шасьцідзесяці чалавек зьбіралася ранкам выехаць у Менск, каб узяць удзел у традыцыйным шэсьце ў Курапаты, прысьвечанаму Дню памяці продкаў Дзяды.

Паводле моладзевага актывіста Расьціслава Панкратава, калі ўжо ўсе сабраліся ля замоўленага аўтобуса, раптам пад’ехалі міліцыянты й паведамілі, што ён зламаны. У кіроўцы, кажа актывіст, яны забралі дакумэнты.

Да актывістаў у міліцыянтаў ніякіх прэтэнзіяў не было.

“Мы вырашылі паехаць тады маршруткамі, але калі прыйшлі на аўтавакзал за намі пад’ехалі ўсё тыя ж міліцыянты. Як толькі мы дамаўляемся з маршрутнікамі, да іх тут жа падыходзяць людзі ў цывільным і з намі адмаўляюцца ехаць”, — зазначае Расьціслаў Панкратаў.

Паводле яго людзі ў цывільным правяраюць кожную маршрутку, якая выяжджае з аўтавакзалу ў Менск,


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG