Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у дэпутаты шукае паклёпніка


Нядаўні кандыдат у дэпутаты ад АДС Віктар Хоміч з Гомеля зьвярнуўся да пракурора вобласьці Алега Палавінкі з заявай.


У ёй Віктар Хоміч просіць устанавіць асобу невядомага аўтара, які пад імем Алеся Старкова зьмясьціў на адным з інтэрнэт-сайтаў паклёпніцкую інфармацыю пад загалоўкам “Назад у дэпутацтва”.

“Я прачытаў раздрукоўку з сайту, — кажа спадар Хоміч. — Гэта абразьлівы паклёп, скіраваны на прыніжэньне маіх гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі. Мне прыпісваюць і амаральныя, і нават злачынныя дзеяньні”.

Заяву кандыдата ў дэпутаты пракуратура накіравала Сяргею Шутаву, начальніку Гомельскага УУС. У структуры гэтага ўпраўленьня ёсьць падразьдзяленьне, якое займаецца раскрыцьцём злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій.

На верасьнёўскіх парлямэнцкіх выбарах актывіст ПКБ Віктар Хоміч балятаваўся кандыдатам у дэпутаты ў Гомельскай-Юбілейнай акрузе № 31. Паводле афіцыйных зьвестак, за спадара Хоміча прагаласавалі 29,75 працэнта выбарцаў. Сам кандыдат аспрэчвае гэтыя вынікі, цьвердзячы, што мае сьведчаньні пра сваю перамогу.

Віктар Хоміч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, дзе ачольваў камісію па праблемах чарнобыльскай катастрофы. Ён кандыдат біялягічных навук, дацэнт Гомельскага філіялу Міжнароднага інстытуту працоўных і сацыяльных адносінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG