“Начальніца ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Натальля Цярэня нават не схацела патлумачыць прычыну адмовы. Сказала толькі, што ўсё напісана ў лісьце ў Менск на адрас кіраўніцтва прафсаюзу”, — паведаміў рэгіянальны прадстаўнік прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў.
Паводле яго, прадстаўніцтва дзеля юрыдычнага адрасу заключыла ў Рэчыцы дамову зь фірмай на арэнду невялікага пакойчыку ў былой станцыі тэхнічнага абслугоўваньня аўтамабіляў на вуліцы 10 год Кастрычніка. Але дарма — выканаўчая ўлада не пажадала мець у сябе пад бокам раённую структуру незалежнага прафсаюзу.
Цяпер у Рэчыцы існуе толькі пярвічная суполка прафсаюзу РЭП, створаная ў папярэднія гады на заводзе “Рытм”.