“Я сёньня ніхто, і, увогуле кажучы, гэта вельмі прыемна,” — гэтыя словы Аляксандра Казуліна на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі я падкрэсьліў у сваім нататніку дзьвюма рыскамі. Журналісты асабліва любяць кантрасты і афарызмы. Былы кандыдат у прэзыдэнты, былы кіраўнік партыі, які заяўляе, што ён “ніхто”, — так і просіцца ў загаловак. “Я нарадзіўся наноў...”, — кажа Казулін. — “Турма вучыць цярплівасьці, а цярплівасьць — гэта дар нябёсаў”.
“Казулін зрабіў на мяне лепшае ўражаньне, чым я спадзяваўся”, — такую думку давялося пачуць ад некаторых журналістаў і аналітыкаў, якія прысутнічалі на прэсавай канфэрэнцыі. Ім было з чым параўноўваць — заявы Казуліна на прэсавай канфэрэнцыі ў лютым, калі ён выйшаў на волю на тры дні на пахаваньне жонкі, зьбянтэжылі многіх і былі, скажам паліткарэктна, “неадназначнымі”.
“Гэта іншы Казулін. Не Казулін узору 2006 году, а новы. Раней я ня быў палітыкам, а цяпер ім стаў”, — сказаў былы кандыдат у прэзыдэнты на самым пачатку сваёй прэсавай канфэрэнцыі. І сапраўды, большасьць сёньняшніх палітычных ацэнак Казуліна ўражвала сваёй дакладнасьцю і адэкватнасьцю ў разуменьні сытуацыі. Але я пра іншае — пра тыя фразы, якія ня трапілі ў большасьць рэпартажаў і якія даюць падставы задумацца, чаго больш у цяперашнім Казуліне — палітыка, прапаведніка ці праваабаронцы?
“Калі людзі будуць думаць пра перамены, тым самым яны будуць іх набліжаць...” “Там, дзе зьбіраецца шмат цемры і змроку, там хутка будзе сьвятло”, — усе гэтыя (як на маё разуменьне) правільныя і ў прынцыпе глыбокія думкі ня маюць шанцу патрапіць у справаздачы з прэсавай канфэрэнцыі нават самых перадавых і дэмакратычных журналістаў. Людзі хочуць пачуць пра стаўленьне палітыка да парлямэнцкай кампаніі, да Расеі, да прэзыдэнцкіх выбараў.
А Казуліну хочацца гаварыць на тэму сытуацыі ў беларускіх турмах, пра тое, якая бесчалавечная сыстэма там існуе. “У нас духоўны канцлягер, прававы генацыд”. Аднак, здаецца, публіка ўспрымае гэтыя горкія словы Казуліна дастаткова інэртна, мы да іх прызвычаіліся за 15 гадоў — “ну дыктатура, ну так — і што тут новага?”
Казулін відавочна прайшоў цярністы духоўны шлях, і можа, яму ня хочацца быць тым, кім яго хочуць бачыць іншыя. Магчыма, ён больш ня хоча быць “тэрмінатарам” узору 2006 году. Але праблема ў тым, што ён называе сабе палітыкам, а сэнс гэтай прафэсіі – падабацца людзям.
Чалавеку, які адседзеў больш за два гады за кратамі, відавочна хацелася выказацца, распавесьці пра тое, што ён перажыў, да якіх высноваў дайшоў праз пакуты і духоўнае адраджэньне. Але — ці хочуць людзі гэта пачуць? Ці хочуць яны слухаць доўгія філязофскія сэнтэнцыі ад чалавека, які называе сабе палітыкам? “У вас ёсьць 40 сэкундаў”, — кажам мы, журналісты, і многія беларускія палітыкі даўно ўжо навучыліся выказвацца ў рамках фармату. А Казулін на сёньня — відавочны “нефармат”.
Наколькі пасьпяхова можа такі “нефармат” увайсьці ў сёньняшняе досыць цынічнае і празаічнае палітычнае жыцьцё? Казулін сам казаў пра абыякавасьць і інэртнасьць большасьці беларусаў, пра іхнюю матэрыяльную скіраванасьць. Ці захочуць яны чуць пра “цемру і сьвятло” і “прававы генацыд” ад чалавека, які калісьці сказаў самую, бадай, канкрэтную фразу ў беларускай палітыцы — “Где деньги, Саша?”

Ці захочуць беларусы чуць пра “цемру і сьвятло” і “прававы генацыд” ад чалавека, які калісьці сказаў самую, бадай, канкрэтную фразу ў беларускай палітыцы — “Где деньги, Саша?”