Ужо на зямлі кіраўнік краіны скрытыкаваў абласных начальнікаў за нізкія тэмпы ўборкі, тым часам як акрэсьленая звышзадача — сабраць рэкордны ўраджай за ўсю гісторыю Беларусі.
У афіцыйных справаздачах паведамляецца, што за першы тыдзень уборачнай кампаніі сабрана два мільёны тон збожжа. Усяго Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня нацэлена на 8 мільёнаў 700 тысяч тон — гэта нашмат больш, чым плянавалася ў папярэднія гады.
Поўная параза ў бітве за ўраджай здарылася ў 1999 годзе, калі замест заплянаваных 7 мільёнаў тон сабралі толькі палову. У той год на загад Аляксандра Лукашэнкі нават было адменена сьвята хлебаробаў “Дажынкі”.
Як лічыць былы міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, пры такіх вялізных плянах кіраўнікам раёнаў, каб уратаваць свае пасады, нічога не застаецца, як займацца звыклымі яшчэ ад савецкіх часоў прыпіскамі. Таму давяраць лічбам ураджайнасьці і асвоеных плошчаў можна толькі ўмоўна.
Камітэт дзяржкантролю ўжо падае зьвесткі пра неадпаведнасьць колькасьці тэхнікі на палетках і прыбранай тэрыторыі ў Берасьцейскай і Менскай абласьцях:
“Вы ж ведаеце, што кожны год Камітэт дзяржкантролю выяўляў, выяўляе і будзе выяўляць шматлікія парушэньні. Пры такіх плянах усё гэта непазьбежна. Таму само па сабе гэтае “супрацьстаяньне” нібыта чэсных і нячэсных, груба кажучы, ужо абрыдла. Бо калі няма ўжо з кім ваяваць, то абвяшчаецца вайна за зерне. Стаміліся ваяваць з Амэрыкай, будзем ваяваць з жытам, зь ячменем. Але абавязкова павінна быць вайна”.
А ці мэтазгодна ў Беларусі пры цяперашнім сабекошце вырошчваць гэтулькі збожжа? Спадар Лявонаў лічыць, што фуражнае зерне на корм жывёле набываць за мяжой ня трэба. А вось пшаніцу ды іншыя высокія гатункі давядзецца купляць у любым выпадку:
“Вырошчваць фураж лепш тут, дома. Бо на сусьветным рынку кошты амаль кожны дзень, так бы мовіць, “танчаць”. А элітныя гатункі, як ні круці, вырасьціць у Беларусі практычна немагчыма”.
За першы тыдзень уборачнай кампаніі сярэдняя ўраджайнасьць, паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, склала амаль 36 цэнтнэраў з гектару. Гэта на 5,5 цэнтнэраў больш за леташнюю лічбу. Ужо прагназуецца ўраджайнасьць на ўзроўні 2004 году — самага пасьпяховага ў гісторыі сувэрэннай Беларусі. Коштам чаго растуць паказьнікі?
Колішні кіраўнік узорнага калгасу “Расьсьвет”, двойчы Герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў лічыць, што з кожным годам патрабаваньні да ўраджайнасьці будуць толькі павялічвацца:
“І будуць зьбіраць болей, не сумнявайцеся, усё будзе. Насеньне лепшае, угнаеньняў больш. Зьдзіўляцца ня трэба. Спэцыялізацыі ў сельскай гаспадарцы стала больш, і таму, з улікам усіх фактараў, ураджай большы. Я не магу сказаць, што адбываецца якісьці рэгрэс, не. Але я бачу, якія моцныя пасевы кукурузы ў “Расьсьвеце”. Шмат угнаеньняў даюць, насеньне добрае. Усё ідзе наперад. Па сьпіралі ўсё разьвіваецца, уверх, а ня ўніз. Не рэгрэс ураджайнасьці павінен быць, а толькі ўгару”.
У часе паездкі ў Салігорскі раён Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі можа быць усталяваны абсалютны рэкорд ураджайнасьці за ўсю гісторыю незалежнасьці. Пры гэтым краіна ня толькі забясьпечыць уласную харчовую бясьпеку, але і заробіць на сусьветным харчовым крызысе — багатым краінам, у якіх Беларусь набывае газ і нафту, яна зможа прадаваць сваё мяса і малако. “Кожная тысяча тон зерня сёньня даражэйшая за золата, — заявіў Лукашэнка. — Страцім гэты хлеб — будзем жабракамі”.
Старшыня Беларускай аграрнай партыі, кіраўнік камісіі аграрных пытаньняў у Палаце прадстаўнікоў Міхаіл Русы лічыць, што з улікам новага ўраджаю Беларусь можа ўзяць і іншы рэкорд — прадаць за мяжу ўласнай прадукцыі больш чым на 2 мільярды даляраў:
“У нас ня толькі рэзэрвы, бо рэзэрвы трэба разглядаць ня толькі тыя, якія ляжаць на складах. Увогуле пытаньне харчовай бясьпекі Рэспубліка Беларусь вырашыла яшчэ ў 1996 годзе. І вось ад таго году і да цяперашняга за межы дзяржавы на экспарт рэалізуецца прадукцыі звыш 1 мільярду 600 мільёнаў даляраў. Прынамсі за мінулы год было рэалізавана прадуктаў харчаваньня на такую суму. І штогод вёска, грамадзкі сэктар прырастае на 7—8% у валавой прадукцыі. Таму гэта ўжо сам па сабе рэзэрв. То бок захоўваецца поўная бясьпека і плюс яшчэ кожны год да 8% мы прырастаем у грамадзкай жывёлагадоўлі — гэта былыя калгасы, саўгасы, а цяпер каапэратыўныя гаспадаркі, фэрмэры даюць гэты прырост”.
Карэспандэнт: “Ёсьць загад кіраўніка краіны перавысіць 2 мільярды даляраў ад рэалізацыі прадукцыі. У саміх беларусаў харчовага дэфіцыту ня будзе?”
“Мы прадаем толькі лішкі. У нас першапачаткова заўсёды выконваецца дзяржаўная замова. А ўжо далей рэалізуюцца лішкі прадуктаў харчаваньня”.