Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Русы: “Беларусь ужо гарантавала харчовую бясьпеку”


Поўная параза працаўнікоў вёскі ў бітве за ўраджай здарылася ў 1999 годзе, калі замест заплянаваных 7 мільёнаў тон сабралі крыху больш за 3 мільёны.


У той год на загад “палявога галоўнакамандуючага” Аляксандра Лукашэнкі нават было адменена сьвята хлебаробаў “Дажынкі”.

Сёньня ў паездцы па Міншчыне Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі можа быць усталяваны абсалютны рэкорд ураджайнасьці за ўсю гісторыю незалежнасьці. Пры гэтым Беларусь ня толькі забясьпечыць уласную харчовую бясьпеку, але і заробіць на сусьветным харчовым крызісе.

Дзяржаўныя аналітыкі прагназуюць, што пры цяперашнім раскладзе рэальна сабраць 8,7 мільёна тон збожжа. Але пляны яшчэ ніколі не супадалі з выніковымі лічбамі.

Старшыня Беларускай аграрнай партыі, кіраўнік камісіі аграрных пытаньняў у Палаце прадстаўнікоў Міхаіл Русы лічыць, што з улікам новага ўраджаю Беларусь можа ўзяць і яшчэ адзін рэкорд — прадаць за мяжу сельгаспрадукцыі больш чым на 2 мільярды даляраў. Гэтаму спрыяюць і рэзэрвы, якія засталіся ад мінулага году:

“У нас ня толькі рэзэрвы. Бо рэзэрвы трэба разглядаць ня толькі тыя, якія ляжаць на складах. Увогуле харчовую бясьпеку Рэспубліка Беларусь гарантавала яшчэ ў 1996 годзе. І вось ад таго году і да цяперашняга за межы дзяржавы на экспарт рэалізуецца прадукцыі больш як на 1 мільярд 600 мільёнаў даляраў. Прынамсі за мінулы год было рэалізавана прадуктаў харчаваньня на такую суму. І штогод вёска, грамадзкі сэктар прырастае на 7—8% у валавой прадукцыі. Таму гэта ўжо сам па сабе рэзэрв. То бок захоўваецца поўная бясьпека і плюс яшчэ кожны год да 8% мы прырастаем у грамадзкай жывёлагадоўлі — гэта былыя калгасы, саўгасы, а цяпер каапэратыўныя гаспадаркі, фэрмэры даюць гэты прырост”.

Карэспандэнт: “Ёсьць указаньне кіраўніка краіны перавысіць суму ў 2 мільярды даляраў ад рэалізацыі прадукцыі. У саміх беларусаў харчовага дэфіцыту ня будзе?”

“Мы прадаём толькі лішкі. У нас першапачаткова заўсёды выконваецца дзяржаўная замова. А ўжо далей рэалізуюцца лішкі прадуктаў харчаваньня”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG