Ужо канец працоўнага дня. На калідоры каля ягонага кабінэту кіраўніка катэдры Эўрапейскай цывілізацыі ў Эўрапейскім калегіюме ў Варшаве чарга журналістаў, пераважна польскіх. Я апошні і разумею, што дваццаць разоў цягам дня адказваць на тыя ж самыя пытаньні нялёгка нікому.
Прафэсар Браніслаў Герэмэк (1932-2008), аднак, нягледзячы на свой сталы век, выглядае вельмі бадзёра і, даведаўшыся, што размова пойдзе пра Беларусь, ажыўляецца – нарэшце зьмена тэмы, пасьля шматлікіх размоваў на ўнутрыпалітычныя.
Герэмэк пераканаўча гаворыць пра тое, што месца Беларусі – у Эўрапейскім зьвязе і кажа пра неабходнасьць даць магчымасьць беларускім студэнтам вучыцца ў эўрапейскіх унівэрсытэтах:
“Я да гэтага прынцыпу “чатырох свабодаў”, забесьпячэньня якіх патрабуе ад Беларусі Эўропа, дадаю яшчэ адно – адукацыю. Я думаю, што Эўразьвяз павінен адчыніць дзьверы сваіх ВНУ для студэнтаў зь Беларусі. Неабходна стварыць стыпендыяльныя праграмы, якія дазволілі б ім вучыцца ў найлепшых эўрапейскіх унівэрсытэтах. Хаця Беларусь яшчэ не ўваходзіць у Эўразьвяз, рабіць гэта трэба, каб пазьбегчы драматычнай розьніцы ў сыстэме адукацыі, якая ёсьць цяпер паміж краінамі-суседзямі і краінамі сябрамі Эўразьвязу”.
Гэтыя словы аказаліся прарочымі. Праграма імя Каліноўскага ў Польшчы, запрашэньні беларускіх студэнтаў у ВНУ іншых краінаў сьведчаць аб тым, што эўрапейскія палітыкі зразумелі пасланьне прафэсара Герэмэка.
Тады мінула толькі 6 тыдняў ад далучэньня Польшчы да Эўразьвязу, ішла кампанія па выбарах у Эўрапарлямэнт, і палякі, здавалася, былі занятыя перадусім сабой, аднак Герэмэк ужо тады, да майго шчырага зьдзіўленьня, казаў пра канкрэтныя тэрміны далучэньня Беларусі да Эўрапейскага зьвязу:
Герэмэк“На маю думку, у гэтым сэньсе ёсьць значная розьніца паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Апошняя дэкляруе жаданьне далучэньня да Эўразьвязу і супрацоўнічае з Захадам. Рэальна, Украіна можа далучыцца да Эўразьвязу цягам 10 гадоў, а Беларусь – цягам 10-15 гадоў. Чаму для Беларусі таксама 10 гадоў, як і для Ўкраіны? Бо насамрэч, тое, што перашкаджае Беларусі на шляху да Эўразьвязу можа быць зьмененае адным павевам ветру і тады ўсё будзе добра”.
Браніслаў Герэмэк быў у Беларусі у 1998 годзе ў якасьці кіраўніка АБСЭ. Лукашэнка тады не прыняў яго – гэта быў адзіны падобны выпадак у Эўропе. Спадар Герэмэк успамінаў пра гэты выпадак з уласьцівай яму дыпляматычнасьцю:
“Мне падаецца, што гэта мае выказваньні напярэдадні візыту сапсавалі настрой беларускаму кіраўніку. Я ня маю да яго прэтэнзіяў за гэта, бо выказаўся тады на адрас Лукашэнкі амаль так крытычна, як я пра яго думаю. Але гэты інцыдэнт ніколі ня меў уплыву на нашы двухбаковыя дачыненьні і шматлікія кантакты, якія прынесьлі карысьць нашым народам. А калі прэзыдэнт Беларусі не хацеў у гэтых кантактах браць удзел, дык гэта ягоная справа, і нават рызыкну сказаць, што ў выніку ён толькі страціў”.
Браніслаў Герэмэк нарадзіўся ў Варшаве ў 1932 годзе. Паводле адукацыі – гісторык. У 1968 годзе выйшаў з Польскай аб’яднанай рабочай партыі на знак пратэсту супраць інтэрвэнцыі войск Варшаўскага блёку ў Чэхаславаччыну.
У другой палове 70-х далучаецца да стварэньня легендарнага Камітэту абароны рабочых, а ў 80-м разам з Тадэвушам Мазавецкім едзе ў Гданьск, каб падтрымаць рабочых на чале з Валэнсам і становіцца адным з галоўных аўтараў праграмы “Салідарнасьці”.
Лех Валэнса, чые шляхі з Браніславам Герэмэкам, разышліся на пачатку 90-х, так успамінае свайго былога паплечніка:
“Нягледзячы на сёньняшнюю розьніцу ў поглядах, гэта былі вялікія часы. І гісторыю тады стваралі вялікія людзі, такія менавіта, як Герэмэк”.
У часе ваеннага становішча Герэмэк сядзіць у турме, а ў 1989-м зьяўляецца адным з найбольш уплывовых удзельнікаў польскага “круглага стала” ад апазыцыі.
Герэмэк: “Гэта быў час рызыкоўны, але адначасова час, калі польская інтэлігенцыя адчувала, што нарэшце робіць нешта, а не жыве толькі эпасам, літаратурнымі вобразамі мінуўшчыны. Мы разумелі, што адбываецца нешта вельмі важнае, і я ў гэтым бяру удзел.”
Пасьля падзеньня камунізму Герэмэк становіцца дэпутатам Сэйму, а потым міністрам замежных спраў. У гэты час Польшча далучылася да НАТО – гэта была вялікая мара Герэмэка, і менавіта ён . ад імя Польшчы падпісаў дакумэнт аб уступленьні сваёй краіны ў Паўночна-атлянтычны альянс.
Герэмэк пераконваў таксама беларусаў у тым, што НАТО ня варта баяцца:
“НАТО не выступае супраць кагосьці, але абараняе сваіх членаў, а таксама падтрымлівае мір у Эўропе. НАТО ніколі нічога не зрабіў насуперак волі грамадзянаў краінаў, якія ўваходзяць у блёк. Варта ўзгадаць Косава, дзе сотні тысяч чалавек апынуліся пад пагрозай толькі з-за сваёй рэлігіі ці нацыянальнасьці. НАТО выступіў у іх абарону, але ня супраць нейкай дзяржавы. На маю думку, той факт, што Польшча ёсьць сябрам НАТО – гэта добры знак для беларускага народу. Знак таго, што інтарэсы НАТО ў ніякай ступені не супярэчаць інтарэсам беларусаў. Палякі зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь была на правільным шляху, і палякі заўсёды будуць салідарныя зь беларусамі”.
Магчыма, словы Браніслава Герэмэка аб тым, што Беларусь максымум праз 15 гадоў далучыцца да Эўрапейскага зьвязу, ня спраўдзяцца. Магчыма, некаторыя назавуць гэткія заявы словамі летуценніка. Аднак шмат з таго, што гаварыў прафэсар цягам свайго жыцьця і што падавалася многім нерэальным, спраўдзілася.
Герэмэк: “Вялікі амэрыканец Марцін Лютэр Кінг сказаў калісьці, што няма ніводнага прыстойнага палітычнага руху, на пачатку якога не была б мара. Мары таксама істотныя ў палітыцы”.
13 ліпеня, даведаўшыся пра сьмерць Герэмэка, старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу спыніў саміт лідэраў краінаў Эўропы ў Парыжы – адмыслова, каб выказаць смутак з нагоды сьмерці вялікага эўрапейца, прафэсара Браніслава Герэмэка.
Прафэсар Браніслаў Герэмэк (1932-2008), аднак, нягледзячы на свой сталы век, выглядае вельмі бадзёра і, даведаўшыся, што размова пойдзе пра Беларусь, ажыўляецца – нарэшце зьмена тэмы, пасьля шматлікіх размоваў на ўнутрыпалітычныя.
Герэмэк пераканаўча гаворыць пра тое, што месца Беларусі – у Эўрапейскім зьвязе і кажа пра неабходнасьць даць магчымасьць беларускім студэнтам вучыцца ў эўрапейскіх унівэрсытэтах:
Я думаю, што Эўразьвяз павінен адчыніць дзьверы сваіх ВНУ для студэнтаў зь Беларусі.
Гэтыя словы аказаліся прарочымі. Праграма імя Каліноўскага ў Польшчы, запрашэньні беларускіх студэнтаў у ВНУ іншых краінаў сьведчаць аб тым, што эўрапейскія палітыкі зразумелі пасланьне прафэсара Герэмэка.
Тады мінула толькі 6 тыдняў ад далучэньня Польшчы да Эўразьвязу, ішла кампанія па выбарах у Эўрапарлямэнт, і палякі, здавалася, былі занятыя перадусім сабой, аднак Герэмэк ужо тады, да майго шчырага зьдзіўленьня, казаў пра канкрэтныя тэрміны далучэньня Беларусі да Эўрапейскага зьвязу:
Тое, што перашкаджае Беларусі на шляху да Эўразьвязу можа быць зьмененае адным павевам ветру
Браніслаў Герэмэк быў у Беларусі у 1998 годзе ў якасьці кіраўніка АБСЭ. Лукашэнка тады не прыняў яго – гэта быў адзіны падобны выпадак у Эўропе. Спадар Герэмэк успамінаў пра гэты выпадак з уласьцівай яму дыпляматычнасьцю:
“Мне падаецца, што гэта мае выказваньні напярэдадні візыту сапсавалі настрой беларускаму кіраўніку. Я ня маю да яго прэтэнзіяў за гэта, бо выказаўся тады на адрас Лукашэнкі амаль так крытычна, як я пра яго думаю. Але гэты інцыдэнт ніколі ня меў уплыву на нашы двухбаковыя дачыненьні і шматлікія кантакты, якія прынесьлі карысьць нашым народам. А калі прэзыдэнт Беларусі не хацеў у гэтых кантактах браць удзел, дык гэта ягоная справа, і нават рызыкну сказаць, што ў выніку ён толькі страціў”.
Браніслаў Герэмэк нарадзіўся ў Варшаве ў 1932 годзе. Паводле адукацыі – гісторык. У 1968 годзе выйшаў з Польскай аб’яднанай рабочай партыі на знак пратэсту супраць інтэрвэнцыі войск Варшаўскага блёку ў Чэхаславаччыну.
У другой палове 70-х далучаецца да стварэньня легендарнага Камітэту абароны рабочых, а ў 80-м разам з Тадэвушам Мазавецкім едзе ў Гданьск, каб падтрымаць рабочых на чале з Валэнсам і становіцца адным з галоўных аўтараў праграмы “Салідарнасьці”.
Лех Валэнса, чые шляхі з Браніславам Герэмэкам, разышліся на пачатку 90-х, так успамінае свайго былога паплечніка:
“Нягледзячы на сёньняшнюю розьніцу ў поглядах, гэта былі вялікія часы. І гісторыю тады стваралі вялікія людзі, такія менавіта, як Герэмэк”.
У часе ваеннага становішча Герэмэк сядзіць у турме, а ў 1989-м зьяўляецца адным з найбольш уплывовых удзельнікаў польскага “круглага стала” ад апазыцыі.
Герэмэк: “Гэта быў час рызыкоўны, але адначасова час, калі польская інтэлігенцыя адчувала, што нарэшце робіць нешта, а не жыве толькі эпасам, літаратурнымі вобразамі мінуўшчыны. Мы разумелі, што адбываецца нешта вельмі важнае, і я ў гэтым бяру удзел.”
Пасьля падзеньня камунізму Герэмэк становіцца дэпутатам Сэйму, а потым міністрам замежных спраў. У гэты час Польшча далучылася да НАТО – гэта была вялікая мара Герэмэка, і менавіта ён . ад імя Польшчы падпісаў дакумэнт аб уступленьні сваёй краіны ў Паўночна-атлянтычны альянс.
Герэмэк пераконваў таксама беларусаў у тым, што НАТО ня варта баяцца:
“НАТО не выступае супраць кагосьці, але абараняе сваіх членаў, а таксама падтрымлівае мір у Эўропе. НАТО ніколі нічога не зрабіў насуперак волі грамадзянаў краінаў, якія ўваходзяць у блёк. Варта ўзгадаць Косава, дзе сотні тысяч чалавек апынуліся пад пагрозай толькі з-за сваёй рэлігіі ці нацыянальнасьці. НАТО выступіў у іх абарону, але ня супраць нейкай дзяржавы. На маю думку, той факт, што Польшча ёсьць сябрам НАТО – гэта добры знак для беларускага народу. Знак таго, што інтарэсы НАТО ў ніякай ступені не супярэчаць інтарэсам беларусаў. Палякі зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь была на правільным шляху, і палякі заўсёды будуць салідарныя зь беларусамі”.
Магчыма, словы Браніслава Герэмэка аб тым, што Беларусь максымум праз 15 гадоў далучыцца да Эўрапейскага зьвязу, ня спраўдзяцца. Магчыма, некаторыя назавуць гэткія заявы словамі летуценніка. Аднак шмат з таго, што гаварыў прафэсар цягам свайго жыцьця і што падавалася многім нерэальным, спраўдзілася.
Мары таксама істотныя ў палітыцы