С.Букчын: Туск будзе больш даступным
Пісьменьнік і публіцыст Сямён Букчын некалькі гадоў працаваў у Варшаве. Ён памятае пачатак палітычнай кар’еры Дональда Туска, чыя партыя перамагла ўчора.
Спадар Букчын кажа, што бачыў палітыка ў розных сытуацыях — гаворыць, што яго выхавалі “Герэмэк, Мазавецкі ды іншыя прыстойныя людзі”. Сямён Букчын спадзяецца, што цяпер Варшава будзе больш увагі надаваць Беларусі:
“Браты Качыньскія (і Лех, і Яраслаў), пры іх пэўных адносінах да Беларусі, былі занятыя ўнутранымі праблемамі. У Туска іх таксама хопіць. Але ён будзе больш даступным, каб адгукацца на беларускія пытаньні.
Мне здаецца, тыя людзі зь Беларусі, якія будуць да яго зьвяртацца, могуць больш прыязна ўспрымацца — калі не заўсёды ў яго асабіста (прэм’ер заняты), дык у ягоным атачэньні.
Гэта зьвязана з тым, што Туск — сапраўдны дэмакрат. Ён добра адукаваны, тонкі чалавек. І вось гэтыя чалавечыя якасьці ў большай ступені пераконваюць мяне, што беларускае пытаньне, беларускія праблемы могуць быць яму больш блізкімі, чым братам Качыньскім”.
А.Лябедзька: “Вынікі польскіх выбараў для нас аптымістычныя”
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька гаворыць, што ўжо павіншаваў Дональда Туска зь перамогай. Партыя Туска ўжо шмат гадоў зьяўляецца афіцыйным партнэрам АГП у Польшчы. Пераможцы цікавяцца беларускай сытуацыяй, кажа спадар Лябедзька:
“Яны могуць вырашыць адну праблему — апошнім часам Польшча не магла моцна лабіяваць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі пры Эўрапейскім Зьвязе. Гэта зьвязана з тымі канфліктамі, якія стварыла яе старое кіраўніцтва ў міжнародных арганізацыях. Гэта выразна выяўлялася падчас нашых паездак у Эўропу.
Я думаю, са зьменай палітычнага кіраўніцтва Польшчы могуць узмацніцца яе пазыцыі ў Эўрапейскім Зьвязе. А гэта азначае, што яна разам зь Літвою будзе ў Эўразьвязе адыгрываць функцыю лякаматыву ў беларускім пытаньні. У гэтым кантэксьце вынікі польскіх выбараў для нас аптымістычныя”.
С.Гайдукевіч: Туск — моцны і прагматычны палітык
Сябра міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч прысутнічаў як назіральнік на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах у Польшчы. Ужо тады ён пераканаўся, што Дональд Туск — моцны, пэрспэктыўны і прагматычны палітык.
Таму спадар Гайдукевіч прагназуе, што, прытрымліваючыся агульнай палітыкі Эўразьвязу адносна Беларусі, Польшча тым ня менш пойдзе на ўмацаваньне двухбаковых дачыненьняў:
“Мы цяпер будзем размаўляць з польскім бокам наконт пытаньняў лягістыкі — а гэта агромністы аб’ём, пра пытаньні энэргетыкі. Мы будзем высьвятляць, што можна зрабіць у візавым пытаньні, як дапамагчы студэнтам, сваякам, што жывуць па розныя бакі беларуска-польскай мяжы. Гэта нікуды ня дзенеш, гэта ўсё, натуральна, будзе”.
Многае будзе залежаць ад складу кіроўнай кааліцыі
Палітычны аглядальнік парталу “Wider Europe” Раман Якаўлеўскі мінулы тыдзень правёў у Польшчы. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што ў беларуска-польскіх дачыненьнях многае будзе залежаць ад канфігурацыі кіроўнай кааліцыі:
“Калі Туск увойдзе ў кааліцыю зь сялянскай партыяй Вальдэмара Паўляка, дык дачыненьні будуць больш мяккімі. Гэта тлумачыцца тым, што фэрмэры, дробныя гандляры вельмі зацікаўленыя ў беларускім рынку.
Калі ж кааліцыя будзе з блёкам “Левыя дэмакраты”, дык тут я хачу адзначыць: многія дзеячы гэтага блёку вядомыя сваёй актыўнасьцю адносна Беларусі ў Эўрапарлямэнце ды іншых міжнародных структурах. Гэта і Богдан Кліх, і Януш Анышкевіч, і Сарыюш Вольскі…
Дзякуючы менавіта ім беларускае пытаньне гучыць у Эўрапарлямэнце ды іншых эўрапейскіх структурах.
Але паколькі ў гэты блёк уваходзіць і Аляксандар Квасьнеўскі, дык ёсьць сэнс згадаць, што пэрыядычна зьяўлялася інфармацыя пра тое, што ён хацеў бы бачыць сябе такім міратворцам, мадэратарам у беларускім пытаньні. Менавіта выступіць у той ролі, якую ён адыграў ва ўкраінскіх падзеях падчас памаранчавай рэвалюцыі”.
Віталь Сіліцкі: “Туск клапаціўся пра Беларусь дзеля самарэклямы”, 22.10.2007 “Праскі акцэнт”: за што “набілі морды” польскім дэпутатам?, 22.08.2007

Сёлета ў жніўні беларускія ўлады не дазволілі ўехаць у краіну тром вядомым польскім палітыкам — віцэ-сьпікэру Сэнату Кшыштафу Путру, старшыню на той момант апазыцыйнай партыі “Грамадзянская плятформа” Дональду Туску і кіраўніку групы салідарнасьці зь Беларусьсю ў Сэйме Робэрту Тышкевічу. На мяжы ім заявілі, што яны “пагражаюць канстытуцыйнаму ладу Беларусі”.