ГІСТАРЫЧНЫ ЦЭНТАР
Вуліца Валадарскага (былая Серпухаўская)
З-за адстунасьці рамонту на працягу ўсяго савецкага пэрыяду абвалілася адна зь вежаў Пішчалаўскага замку, помніка ў стылі клясыцызму.
Пляц Волі (былы Верхні Рынак)
У Гандлёвых радах, так званых “Віленчуках”, зьнішчаныя інтэр’еры і скляпеньні XІХ стагодзьдзяў, засталіся толькі зьнешнія сьцены.
Вуліца Вызваленьня (былая Васкрасенская)
Разбураныя тры дамы XVIII-ХІХ стагодзьдзяў пры сутыку з вуліцай Замкавай.
Вуліца Гандлёвая (былая Зыбіцкая)
Цалкам зьнішчана ўся ацалелая аўтэнтычная забудова вуліцы Гандлёвай (колішняй Зыбіцкай) – 3 дамы XVII-XIX стагодзьдзяў (№№27, 25 і №12 па Герцана) і гаспадарчыя пабудовы ХІХ стагодзьдзя. На іх месцы пабудаваныя муляжы без захаваньня пляніроўкі і нават памераў.
Асабліва каштоўным быў разбураны будынак адной з пабудоваў жаночага бэрнардынскага кляштару XVII- XVIII стагодзьдзяў (меў аўтэнтычныя скляпеньні).
Вуліца Герцана (Мала-Бэрнардынская)
Не засталося ніводнага аўтэнтычнага будынку, у тым ліку і гаспадарчых манастырскіх пабудоваў – усе яны разбураныя і на месцы мяшчанскіх дамоў пабудаваныя муляжы з сылікатнай цэглы.
Вуліца Інтэрнацыянальная (былая Зборавая)
Разбураныя мяшчанскія даходныя дамы ў дварах, у тым ліку дом 11а, дзе жыла маці сьпевака Данчыка.
Вуліца Калектарная
Цалкам разбураны дом ХІХ ст. па Калектарнай і радыкальна перабудаваны (са стратай інтэр’ераў) дом ХІХ ст. на рагу Калектарнай і Нямігі, дзе адбыўся ІІ Усерасейскі зьезд сіяністаў (фактычна, першы Сусьветны, дзе было пастаноўлена ехаць у Палестыну – ключавая падзея ў гісторыі сусьветнага габрэйства).
Вуліца Камсамольская (былая Фэліцыянская)
Па левым баку зьнішчаныя ўсе дамы XVIII-ХІХ стагодзьдзяў ад Рэвалюцыйнай да Нямігі. Цяпер там – нізкамастацкія муляжы.
Нядаўна разабраны дом №15. Рыхтуецца знос апошняга дому па правым баку на адрэзку паміж Рэвалюцыйнай і Нямігай.
Вуліца Рэвалюцыйная (былая Койданаўская)
Разбурана 5 дамоў XVIII-ХІХ стагодзьдзяў (№№ 4, 10, 12,13,17). У доме № 4 у ХІХ стагодзьдзі жыў клясык беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Вуліца Сухая
Працягваецца знос дамоў, пачаты ў папярэднія гады. У апошнія два гады зьнесены чарговы дом ХІХ стагодзьдзя.
Вуліца Рэспубліканская (былая Старараманаўская)
Разбураны дом ХІХ стагодзьдзя побач з пажарным дэпо.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ДАМЫ ПА-ЗА ГІСТАРЫЧНЫМ ЦЭНТРАМ
Вуліца Грушаўская
Ідзе масавы знос будынкаў ХІХ – пачатку ХХ стагодзьдзяў.
Лошыца
Разбурана парадная брама ХІХ стагодзьдзя. Амаль цалкам зьнесены гаспадарча-прамысловы Лошыцкі комплекс ХІХ стагодзьдзя – млын, бровар, крупарушка, крухмальны цэх. Бязь сьледу зьнікла гістарычная чыгунная шыльда ХІХ ст.
Паўночны завулак
На завулку ўсе дамы адселеныя і паступова разбураюцца.
Прывакзальны пляц
Цалкам зьнесены будынак цэнтральнага аўтавакзалу, пабудаваныя паводле даваеннага праекту архітэктара Рубаненкі. Будынак уваходзіў у ансамбаль Прывакзальнага пляцу.
Сьляпянка
Прададзена сядзіба Ваньковіча пачатку ХІХ стагодзьдзя. Зьнішчаны інтэр’еры пачатку ХІХ стагодзьдзя, зьнішчана аўтэнтычная паліваная кафля.
АРХЕАЛЯГІЧНЫЯ СТРАТЫ
Пры будаўніцтве Асьветнага цэнтру Расейскай Праваслаўнай царквы на вуліцы Гандлёвай і паркінгу на гэтай жа вуліцы, пры падрыхтоўцы да будаўніцтва двух наступных паркінгаў на Нямізе і пабудове офіснага цэнтру на Рэвалюцыйнай не было праведзена належных археалягічных раскопак, у выніку чаго былі непапраўна пашкоджаныя і страчаныя культурныя слаі ХІ-ХІХ стагодзьдзяў.