Блізу дзьвюх сотняў каштоўных сьведчаньняў беларускай гісторыі страчаныя беззваротна ці перабудаваныя да непазнавальнасьці. Амаль цалкам перабудаваная Няміга, новыя будынкі паўсталі на вуліцах Герцэна, Гандлёвай, Кірыла і Мятода, выбарачна зьнішчаюцца дамы на Рэвалюцыйнай, Камсамольскай, Калектарнай.
Днямі ў рукі кіраўніка Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча трапіў дакумэнт, якім фактычна даецца дабро на знос чарговага знакавага будынка – старой Нацыянальнай бібліятэкі, помніка архітэктуры пачатку ХХ стагодзьдзя.
Пратэсты грамадзкасьці супраць татальнага разбурэньня гістарычнай спадчыны плёну ня маюць.
Які Менск пакіне беларусам Лукашэнка?
Чаму зносіцца стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі? У што ператворыцца беларуская сталіца ў выніку такіх перабудоваў гораду?
“На будынку бібліятэкі ляжыць веліч нядаўняга часу”
Паэт Леанід Дранько-Майсюк, як і амаль усе, хто вучыліся ў менскіх ВНУ, быў чытачом у былой “ленінцы”.
“Сыстэма абароны спадчыны не працуе”
Спэцыяліст у захаваньні архітэктуры савецкага пэрыяду Вадзім Гліньнік пра магчымы знос "ленінкі".
Будынак "ленінкі" – знакавы для Беларусі
Антон Астаповіч мае дакумэнты, якія пасьцярджаюць знос "ленінкі".
Які Менск пакіне беларусам Лукашэнка?
А. Анціпенка: “Савецкі Менск ня будзе зьнішчаны цалкам”.
Будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі могуць зьнесьці
Знос колішняга будынка бібліятэкі прадугледжаны ў пратаколе даручэньня кіраўніка Беларусі ад 3 чэрвеня 2008 году. Пра гэта заявіў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Ці разбураць “ленінку”?
Паводле Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, дзяржаўныя ведамствы ўзгаднілі правядзеньне работ для зносу былога будынка Нацыянальнай бібліятэкі - “помніка архітэктуры канструктывізму” пачатку 1930-х гадоў. Да пераезду ў мікрараён Усход бібліятэка знаходзілася насупраць Адміністрацыі прэзыдэнта.
Год таму Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала адкрыты ліст старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянону Ломацю. У ім паведамлялася пра неадпаведнасьць працаў, якія праводзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтру Менску, міжнароднай мэтадалягічнай базе. Вынікам стаў пачатак дыялёгу паміж грамадзкасьцю і ўладай, а асновай дыялёгу – альтэрнатыўны праект аднаўленьня цэнтру, распрацаваны архітэктарам Уладзімерам Папругам.
Аднак пазьнейшыя падзеі, а таксама страта частак праекту ў Менгарвыканкаме і ў падначаленых яму структурах, паказваюць, паводле сябраў таварыства, на нежаданьне сталічных уладаў і Міністэрства культуры працягваць дыялёг і выконваць комплекс работ на гістарычна-культурных каштоўнасьцях у адпаведнасьці з нарматыўна-прававой базай.
Росьпісы будуць уратаваныя. A Верхні горад? 01.07.2008
Адбылося грамадзкае абмеркаваньне будучыні сьценавых росьпісаў, знойдзеных падчас рэстаўрацыі гістарычнага будынку ХІХ ст. на вул.Камсамольскай у Менску. Фрэскі, агульная плошча якіх перавышае 40 квадратных мэтраў, маюць вялікую гістарычную каштоўнасьць. Знайшлі іх дзякуючы актывістам Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Гэта ці ня першы прыклад за час татальнага вынішчэньня гістарычнага цэнтру, калі дзяржаўныя структуры адгукнуліся на голас грамадзкасьці.
Купалаўскі парк хочуць ператварыць у будпляцоўку 05.06.2008
У парку імя Янкі Купалы неўзабаве можа пачацца маштабнае будаўніцтва. Побач з музэем клясыка беларускай літаратуры Камітэт архітэктуры Менгарвыканкаму заплянаваў узьвесьці рэстарацыю.
Чаму палітыкі не бароняць гістарычную спадчыну? 15.05.2008
За апошнія 25 гадоў толькі ў Менску ад 220 архітэктурных помнікаў, якія складалі аснову гісторыка-культурнай спадчыны, у больш-менш некранутым выглядзе засталіся чатыры дзясяткі.
Стары Менск: руіны ў “швайцарскім стылі” 08.05.2008
У гістарычным цэнтры Менску зруйнаваны адзін з самых прыкметных будынкаў ХІХ стагодзьдзя, інкруставаны ў швайцарскім стылі.
“Шматпавярховік у гістарычным цэнтры – узор нецывілізаванасьці” 26.02.2008
Уладзімер Папруга - пра тое, як і што губляе беларуская сталіца.

АРХІТЭКТУРНЫЯ СТРАТЫ МЕНСКУ ЗА АПОШНІЯ 2 ГАДЫ
Які Менск пакіне беларусам Лукашэнка?
Чаму зносіцца стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі? У што ператворыцца беларуская сталіца ў выніку такіх перабудоваў гораду?
“На будынку бібліятэкі ляжыць веліч нядаўняга часу”
Паэт Леанід Дранько-Майсюк, як і амаль усе, хто вучыліся ў менскіх ВНУ, быў чытачом у былой “ленінцы”.
- У Горадні зьнесеныя або падрыхтаваныя да зносу дзясяткі помнікаў гарадзкой мяшчанскай забудовы ХІХ-ХХ стагодзьдзяў. За апошнія некалькі гадоў зьнесеныя гістарычныя будынкі ў Лідзе, Наваградку, Крэве, Гальшанах, Празароках, Воршы ды іншых гарадах. Разбураная таксама значная частка Нясьвіскага замку Радзівілаў XVI-XVIII стагодзьдзяў, унесенага ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
“Сыстэма абароны спадчыны не працуе”
Спэцыяліст у захаваньні архітэктуры савецкага пэрыяду Вадзім Гліньнік пра магчымы знос "ленінкі".
Будынак "ленінкі" – знакавы для Беларусі
Антон Астаповіч мае дакумэнты, якія пасьцярджаюць знос "ленінкі".
Які Менск пакіне беларусам Лукашэнка?
А. Анціпенка: “Савецкі Менск ня будзе зьнішчаны цалкам”.
- Будынак Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна (пазьней — Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь) узьведзены ў Менску ў 1929—1932 гадах па праекце архітэктара Георгія Лаўрова. Гэта ўзор архітэктурнага стылю канструктывізму. У Менску захавалася толькі некалькі будынкаў гэтага стылёвага кірунку. Сярод іх — Дом ураду, абсэрваторыя, Нацыянальная акадэмія навук.