Спадар Астаповіч падкрэсьліў у інтэрвію БелаПАН, што такім чынам, адзін зь нешматлікіх помнікаў архітэктуры эпохі канструктывізму ў Менску будзе разбураны.
Паводле гісторыка, прэзыдэнт даручыў ураду прадугледзець у праекце Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы на 2009—2010 гады будаўніцтва новага будынка на месцы старога па вуліцы Чырвонаармейскай, 9. Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта даручана сумесна з Нацыянальным сходам, Саветам міністраў і Канстытуцыйным судом у двухмесячны тэрмін унесьці прапановы па зносе былой Нацыянальнай бібліятэкі і пабудове на яе месцы новай пабудовы "з архітэктурным абліччам будынку, што зносіцца" для разьмяшчэньня Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама Канстытуцыйнага суда.
Антон Астаповіч зазначыў, што пляны зносу помніка архітэктуры эпохі канструктывізму сьведчаць аб тым, што "працэс аховы гісторыка-культурнай спадчыны цалкам выйшаў з-пад дзяржаўнага і грамадзкага кантролю".
"Даручэньне прэзыдэнта сьведчыць аб тым, што ў працэс разбурэньня помнікаў архітэктуры ўключаюцца першая асоба дзяржавы, а таксама ўрад, парлямэнт і Канстытуцыйны суд — органы, закліканыя стаяць на абароне законаў", — сказаў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Паводле БелаПАН, будынак Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна (пазьней — Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь) узьведзены ў Менску ў 1929—1932 гадах па праекце архітэктара Георгія Лаўрова. У Менску захавалася некалькі будынкаў у стылі канструктывізму або з яго рысамі, у тым ліку фабрыка-кухня, Дом ураду, абсэрваторыя, прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук і шэраг будынкаў унівэрсытэцкага гарадка.