Ён адзначыў, што “у рамках дыялёгу вядзецца пошук узаемапрымальнай даты сустрэчы двух прэзыдэнтаў. Падрыхтоўка яе працягваецца”.
Раней некаторыя мэдыі са спасылкай на ўкраінскія крыніцы паведамлялі, што Юшчанка і Лукашэнка сустрэнуцца 27 чэрвеня ў Чарнігаве. Затым зьявілася інфармацыя, што беларускі бок просіць перанесьці яе на ліпень.
Андрэй Папоў таксама адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Ўкраінай асабліва пасьпяхова адбываецца ў гандлёва-эканамічнай сфэры. Так, агульны таваразварот у 2007 годзе перавысіў 3 мільярды даляраў.