Як паведаміў спадар Хамайда, з вартых даверу крыніц яму стала вядома, што да сьцяга прымацавана запіска наступнага зьместу: “У гонар Сержука Каваленкі, Алеся Пазьняка і Яна Таўпыгі, якія адбываюць арышт за тое, што ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі ў Дзень Волі”.
25 сакавіка сябры Кансэрыватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Каваленка, Таўпыга і Пазьняк выйшлі ў цэнтар Віцебску – на плошчу Свободы – з нацыянальнымі сьцягамі. Празь некалькі хвілін іх затрымалі міліцыянты. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ірына Смалякова прысудзіла Сержуку Каваленку 10 сутак, а Яну Таўпыгу і Алесю Пазьняку – па 8 сутак арышту.