Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на прэзыдэнта РФ Зюганаў зьбіраецца ў суд


У Расеі завяршылася галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах

У Расеі ідзе падлік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле папярэдніх дадзеных, як і чакалася, наперадзе Дзьмітры Мядзьведзеў. Як паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія, пасьля падліку 30 працэнтаў бюлетэняў, у Мядзьведзева – 66 з паловай працэнтаў галасоў.

Генадзь Зюганаў набраў болей 19 працэнтаў, Уладзімір Жырыноўскі – каля 12, Андрэй Багданаў – прыкладна паўтара працэнта. Яўка на выбарах склала болей як 60 працэнтаў. Улады заяўляюць пра адсутнасьць заўваг ад расейскіх і замежных назіральнікаў.

Незалежныя назіральнікі адзначаюць у шэрагу рэгіёнаў розныя парушэньні пры галасаваньні. Тым часам кандыдат на прэзыдэнта Расеі, лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў зьбіраецца праз суд аспрэчыць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Ён заявіў, што ў яго ёсьць доказы фальсыфікацыяў, але канкрэтныя парушэньні не назваў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG