Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адновіць дыпляматычныя адносіны з Сырыяй


Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Украіна рыхтуецца аднавіць дыпляматычныя адносіны з Сырыяй, заявіў 2 студзеня прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі.

Яны былі разарваныя ў 2022 годзе, пасьля таго як Дамаск прызнаў незалежнасьць, а затым анэксію Расеяй Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.

Зяленскі сустрэўся зь міністрамі замежных спраў і аграрнай палітыкі Андрэем Сібігам і Віталём Ковалем, якія зьдзейсьнілі паездку ў Дамаск.

Па словах Зяленскага, Кіеў плянуе пастаўкі ў Сырыю збожжа па праграме Grain From Ukraine, перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода. Праграма прадугледжвае пастаўкі ўкраінскага харчаваньня ў бедныя краіны за кошт краін-саюзьніц Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG