Міністра замежных спраў Уладзімера Макея падчас размовы з журналістамі папрасілі патлумачыць, якое дачыненьне мае Маск да Беларусі.
Парыскі заапарк у сераду паказаў шырокай публіцы таямнічы арганізм, які атрымаў назву «блоб» — гэта маленькая жаўтаватага колеру жывая істота, падобная да грыбу, якая па паводзінах нечым нагадвае жывёліну.
Гісторыя супрацьстаяньня «Рамблера» і «Яндэкса», «Аднаклясьнікаў» і «Укантакце», гісторыя посьпеху Юрыя Мільнера, Паўла Дурова і іншых.
NASA прэзэнтавала новую генэрацыю скафандраў, якія істотна адрозьніваюцца ад касьмічных камбінэзонаў, што выкарыстоўваліся ў праграме Apollo.
Пракапеня хоча, каб грошы з кампаніяў ПВТ ішлі на адукацыю, і ўжо мае пляны на нараду па адукацыі.
Электронны ўрад мусілі стварыць да 2020 году, але пакуль «выхваляцца асабліва няма чым». Пра IT-унівэрсытэт падумаюць.
Японскія навукоўцы сынтэзавалі штучную кроў, якая выратуе людзей ад страты крыві, а таксама высьветлілі, колькі трэба зьядаць грыбоў у тыдзень, каб засьцерагчы сябе ад раку прастаты. Апошнія навіны мэдыцыны ў аглядзе Настоящего времени.
Небясьпекі для карыстальніка ў такой праграме няма, але кампутар можа ненатуральна «тармазіць», пакуль адкрытая старонка Мінадукацыі.
Кампанія Apple выдаліла з Apple Store праграму для адсочваньня месцазнаходжаньня паліцыі ў Ганконгу. Карпарацыя заявіла, што праграма HKmap.live нясе пагрозу як для паліцыянтаў, так і для саміх жыхароў аўтаномнага рэгіёну.
Хітрая схема падарыла пратэстоўцам новы сымбаль, а амэрыканскай кампаніі можа прынесьці вялізныя фінансавыя страты.
Нобэлеўскую прэмію па хіміі 2019 года атрымалі навукоўцы, якія вынайшлі і разьвівалі літый-іённыя батарэі, адныя з самых распаўсюджаных сёньня ў сьвеце аднаўляльных крыніц сілкаваньня.
Каманда астраномаў пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда з амэрыканскага Інстытуту Карнэгі выявіла 20 новых спадарожнікаў плянэты Сатурн. Такім чынам, іх агульная колькасьць дасягнула 82, і гэта больш, чым мае любая іншая плянэта ў Сонечнай сыстэме, паведамляе ВВС.
Навукоўцы, якія вывучаюць жукоў, пачынаюць думаць над тым, як масава рабіць зь іх смачную і карысную ежу.
Нобэлеўскую прэмію 2019 году ў галіне фізыкі атрымалі Джэймс Піблз «за тэарэтычныя адкрыцьці ў фізычнай касмалёгіі» ды Мішэль Маёр і Дыд’е Кэлёз «за адкрыцьцё экзаплянэты на арбіце вакол зоркі сонечнага тыпу».
Нобэлеўскую прэмію 2019 году ў галіне фізіялёгіі і мэдыцыны атрымалі Грэг Сэмэнза, Уільям Кэлін і Пітэр Рэткліф за дасьледаваньне таго, «як клеткі адчуваюць і рэагуюць на наяўнасьць кіслароду».
У чарговай частцы дакумэнтальнага сэрыялу «InterNYET», створанага праектам Радыё Свабода «Настоящее время», разглядаецца гісторыя буму LiveJournal, выкарыстаньня яго ў палітычных мэтах у Расеі і грамадзкім актывізьме, а таксама «фабрыкі троляў», якая працуе на Крэмль.
У адрозьненьне ад Facebook Messenger і WhatsApp, якім таксама валодае Facebook, гэты мэсэнджар не для перапіскі з кім заўгодна.
Раней «гаворка не ішла пра забарону», але некаторыя ўстановы адукацыі праігнаравалі загад, таму міністэрства прапануе «адзіную мадэль абмежаваньня карыстаньня мабільнымі сродкамі ў адукацыйным працэсе».
Нацыянальнай дамэннай зоне .БЕЛ 1 кастрычніка споўнілася 4 гады. Дамэн .БЕЛ — адзін з найбуйнейшых у сьвеце.
Кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск прадставіў касьмічны карабель Starship для палётаў на Месяц і Марс з экіпажам на борце. Першыя выпрабаваньні пройдуць у бліжэйшыя месяцы.
Беларусь ужо абагнала ранейшыя пляны.
Падобна, Беларусь паабяцала зрабіць тое, што і так ужо зрабіла праз распад СССР.
Юрыст кажа, гэта можа выклікаць праблемы і самацэнзуру.
Пасьля 2041 году ў Берасьці ўжо можа ня быць зімы. І гэта ня самы «пэсымістычны» сцэнар.
Карпарацыя Twitter у пятніцу, 20 верасьня, паведаміла пра блякаваньне больш за 10 тысяч акаўнтаў у шасьці краінах за разпаўсюд ілжывых навінаў і прапаганды.
Facebook-акцыя «Штурм Зоны 51, яны ня змогуць спыніць нас усіх» мае адбывацца ўжо сёньня. Чалавек, якому належыць гэтая ідэя, кажа, што гэта быў жарт. Аднак, гэты жарт, як выглядае, выйшаў з-пад кантролю: натоўп людзей ужо зьявіўся ў Невадзе.
Аляксандар Лукашэнка 18 верасьня падпісаў указ № 350 «Аб асаблівасьцях выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт», піша Interfax.by.
Кажуць, ім далі «права на памылку».
За той час, як вы прачытаеце загаловак і гэты сказ да канца, у паветра паднімуцца прыкладна восем самалётаў Boeing 737 — самага масавага сямейства ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі.
Эдвард Сноўдэн, былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ), які жыве ў Расеі, выказаў надзею на тое, што Эмануэль Макрон дасьць дазвол на яго пераезд па Францыю. Сноўдэн даў інтэрвію францускай радыёстанцыі France Inter, якое павінна цалкам выйсьці ў эфір бліжэйшымі днямі.
Кампанія Apple прэзэнтавала днямі 6 сваіх прадуктаў. Свабода палічыла, колькі ў сярэднім мусіць працаваць беларус, каб зарабіць на новыя прылады.
Афшор і Сталін, піцерскія караблі і аргентынскі космас, Iron Miaden і Gods Tower…
Беларусь удзельнічае ў тэставаньні школьнага робата, які «кідае выклік традыцыйнаму навучаньню ў Эўропе».
У сьпісе найлепшых ВНУ сьвету паводле вэрсіі брытанскага выданьня Times Higher Education Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт заняў пазыцыю 1001+. Усяго ў рэйтынг увайшлі больш як 1350 устаноў адукацыі, піша Tut.by.
Мэсэнджэр Telegram выпусьціў абнаўленьне, якое дазваляе карыстальнікам цалкам хаваць свой нумар тэлефона.
Беларускі стартап RocketBody, які распрацаваў аплікацыю для Apple Watch, прыцягнуў 1 мільён даляраў інвэстыцый, піша Rusbase. Грошы ў праект уклалі AltaIR Capital і Gagarin Capital, які ў 2016 годзе прадаў MSQRD сацыяльнай сетцы Facebook.
Былыя савецкія праграмісты, якія цяпер жывуць у Каліфорніі, успамінаюць пра тое, як ўсталёўвалі першую навуковую сетку на крадзеным амэрыканскім софце.
Можаце ня верыць, але «аськай» яшчэ карыстаюцца!
Прачніцеся і выпіце кубак кавы. Ва Ўкраіне наладзілі вытворчасьць экалягічна чыстых аправаў — з арабікі і рабусты. (Відэа Reuters).
Карпарацыя Google і відэасэрвіс YouTube, які ёй належыць, заплацяць 170 мільёнаў даляраў штрафу за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC).
«Я яго пытаюся, што такое „даркнэт“? Ён мяне ўразіў».
Выбух на марскім палігоне Нёнакса ў Архангельскай вобласьці 8 жніўня мог адбыцца не непасрэдна падчас выпрабаваньняў расейскай зброі, а пры спробе падняць з марскога дна ракету зь ядзернай сілавы устаноўкай.
29 жніўня 1949 году Савецкі Саюз правёў выпрабаваньне сваёй першай ядзернай зброі на палігоне ў Сяміпалацінску (сёньня Сямей), у Казахстане, і адкрыў новую старонку ў гісторыі халоднай вайны.
Сёньня мы жывем у час, калі амаль любая сяброўская спрэчка за келіхам віна заканчваецца словамі «зараз я “пагуглю” і мы гэта высьветлім». Менавіта таму мы прапануем вам азнаёміцца з 5 маленькімі хітрыкамі пошуку, якія, магчыма, аблегчаць вашае жыцьцё.
Расейскі чалавекападобны робат ляціць у космас упершыню. Але ягоны амэрыканскі «калега», чалавекападобны Robonaut 2, ужо быў на МКС у 2011 годзе.
Украінскае канструктарскае бюро «Паўднёвае» паведаміла ўвечары 24 жніўня пра пасьпяховыя выпрабаваньні ступені ракеты-носьбіта «Цыклён-4».
Стыкоўка павінна была праходзіць у аўтаматычным рэжыме. Аднак сыстэме аўтаматычнай стыкоўкі не ўдалося стабілізаваць карабель і пачаць збліжэньне са станцыяй.
Агульная колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі дасягнула 5,3 мільёна чалавек на месяц, сказаў кіраўнік кампаніі DB3 Міхаіл Дарашэвіч 23 жніўня на IAB Digital Party ў Менску.
Паводле мапы Нацыянальнага кадастравага агенцтва, для палётаў бесьпілётнікаў закрылі амаль 40 км² Менску.
Праз падключэньне тэхнікі да сеціва, як сьцьвярджалася ў судзе, адбылося раскрыцьцё зьвестак пра фізычную абарону станцыі, а гэтая інфармацыя была дзяржаўнай таямніцай.
Загрузіць яшчэ