30 траўня 1999-га ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў. Сёньня, у гадавіну трагедыі, на прыступках падземнага пераходу да станцыі мэтро «Няміга» зьявіліся знічы.