Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каліноўскі, малады Лукашэнка, пасьляваенны Менск — як выглядаюць старыя фотаздымкі ў колеры?

За некалькі сэкундаў са старых чорна-белых фота мы атрымалі каляровыя. Гэта робіцца з дапамогай нэйронных сетак. Яны адрозьніваюцца ад старых праграмаў апрацоўкі тым, што здольныя вучыцца. І чым больш да іх паступае дадзеных, тым больш дакладныя будуць вынікі.

Вучоба палягае на тым, што сыстэме паказваюць пэўную колькасьць розных фотаздымкаў. «Нэйронка» выбірае з каляровых здымкаў тыя аб’екты, якія падобныя да аб’ектаў на чорна-белых фотаздымках і фарбуе апошнія. Калі мы націскалі "пафарбаваць", наш чорна-белы фотаздымак праходзіў усю гэтую працэдуру.

Нэйронная сетка адзін са спосабаў мадэляваньня штучнага інтэлекту. Для апрацоўкі фотаздымкаў была выкарыстана праграма Algorithmia. Але сёньня «нэйронкі» могуць ня толькі гэта. Яны пішуць музыку, вершы і сцэнары. Выкарыстоўваючы, напрыклад, увесь масіў ангельскай літаратуры. Неўзабаве чакаецца, што зь іх дапамогай чорна-белыя фільмы стануць каляровымі, а нямое кіно пачне размаўляць.

XS
SM
MD
LG