Амар Матын забіў 49 чалавек у гей-клубе Pulse у Арланда, штат Фларыда. Адзін з наведвальнікаў клюбу, Эдзі Джастыс схаваўся ў прыбіральні і напісаў адтуль паведамленьні сваёй маці. Яна падзялілася імі з Associated Press.
У 2:06 Міна Джастыс атрымала ад свайго сына першы паведамленьне.
Эдзі: Матуля, я люблю цябе.
Эдзі: Я ў клюбе, яны страляюць.
Маці: Ты ў парадку?
02:07
Эдзі: Я ў прыбіральні, у пастцы.
Маці: У якім клюбе?
Эдзі: Pulse. У цэнтры. Патэлефануй у паліцыю.
02:08
Эдзі: Я памру.
Маці: Тэлефаную ім цяпер.
Маці: Ты ўсё яшчэ там?
Маці: Вазьмі чортаву слухаўку.
Маці: Патэлефануй ім.
Маці: Патэлефануй мне.
02:39
Эдзі: Кажу ж, я ў прыбіральні.
Эдзі: Ён ідзе.
Эдзі: Я памру.
Эдзі: Патэлефануй ім, мамачка.
Эдзі: Зараз жа.
Маці: Нехта паранены?
02:42
Эдзі: Многія. Так.
Маці: Ты з паліцыяй?
Маці: Напішы мне, калі ласка.
02:46
Эдзі: Не.
Эдзі: Усё яшчэ тут, у прыбіральні. Мы ў яго ў закладніках. Ім трэба прыйсьці і забраць нас.
Маці: Паліцыя ўжо там. Паведамі, калі ўбачыш паліцыянтаў.
02:49
Эдзі: Хутчэй.
02:50
Эдзі: Ён ужо ў прыбіральні.
Эдзі: У жаночай прыбіральні.
Маці: Ён з вамі ў прыбіральні?
Эдзі: Ён тэрарыст.
02:51
Эдзі: Так.
Маці: Ты паранены?
02:52
Маці: Заставайся там, ён не любіць геяў.
02:53
Маці: Адкажы, калі ласка.
02:54
Маці: Я люблю цябе.
Маці: Нічога не рабі.
Маці: Заставайся там.
Маці: Сынок, адкажы мне.
Надалей маці напісала сыну шмат паведамленьняў, але ён больш не адказваў. Як выявілася потым, Эдзі загінуў. Паліцыя пачала штурм толькі каля пятай гадзіны раніцы.