Свабода паразмаўляла зь Віталём Барысавым, які сёньня ратаваў на трактары людзей ад навальніцы.
Сёньня ў сацсетках стала папулярным відэа, дзе кіроўца трактара дапамагае людзям выбрацца з акружаннага вадой прыпынку. Віталю 25 год, ён жыве за горадам і працуе ў «Рэмаўтадоры» Першамайскага раёну. За стрыном такой тэхнікі ўжо пяць год.
Віталь кажа, што такім чынам вывез 4-х чалавек. Начальнік пабачыў, што трактарыст дапамог адной дзяўчыне і дазволіў перавезьці дваіх астатніх. Яшчэ аднаму хлопцу Віталь дапамог пасьля таго, як той зьвярнуўся сам — спазьняўся на працу. Сеткавую папулярнасць начальства пакуль не адзначыла ці не заўважыла.
— Як рэагавалі людзі?
— Па-рознаму. Агулам, мяне адправілі на плошчу Калініна, там працавала каналізацыя, але не спраўлялася. І я разганяў ваду.
Таму многія глядзелі як на дурачка, які езьдзіць па праспэкце і ганяе хвалі. Нехта здымаў на відэа ці проста не заўважаў, бо думаў, як бы дабрацца дадому.
— Дык ты некаторым і дапамог. Як яны паставіліся да такой “паслугі”?
— Вельмі не чакалі такой прапановы. Але доўга ўгаворваць не давялося:) Канечне, усе дзякавалі за дапамогу пасьля.
— А куды, дарэчы, адводзіў?
— Да сухіх месцаў - мэтро альбо пераходы.
— Агулам, як працавалася ў такую навальніцу?
— Даволі весела. Бо я разумеў, што кірую адным зь нешматлікіх відаў транспарту, які можа пераадолець такую стыхію.