На працягу многіх гадоў, нават у камуністычную эпоху, Расея любіла паўтараць словы, якія прыпісваліся перадапошняму імпэратару Аляксандру III. «Расея мае толькі двух саюзьнікаў — сваю армію і свой флёт», — сказаў імпэратар, які, дарэчы, падчас свайго праўленьня ні зь кім не ваяваў.