Улады не павінны дыктаваць зьверху, што і дзе будаваць. Гараджане павінны стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі прыняцьця рашэньняў аб разьвіцьці гарадзкіх тэрыторый. Грамадзкія слуханьні трэба праводзіць не фармальна і на самай раньняй стадыі праекту. З Закону аб зямлі трэба прыбраць тэрміны «генплян», «ПДП», «дзяржаўныя патрэбы». Свабода з дапамогай экспэртаў вызначыла 5 першачарговых крокаў, як змагацца з ушчыльненьнем.