Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гран-пры фэстывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm заваявала беларуская «Пэрыфэрыя»

абноўлена

Рэжысэрка фільму — Варвара Шчука. Гэта маналёг маладога чалавека пра «безнадзёгу» жыцьця ў малым правінцыйным гарадку. Як прызналася рэжысэрка Варвара Шчука Радыё Свабода — гэта гарадок Ветка Гомельскай вобласьці.

На конкурсную праграму восьмага Міжнароднага фэстывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm было пададзена 334 працы з 61 краіны сьвету. Дэвіз сёлетняга фэстывалю — «Заснавана на рэальных падзеях». Беларусы на фэстываль прадставілі 71 фільм.

Прафэсійнае журы спачатку ўключыла ў шорт-ліст з 10 фільмаў і 3 працы беларусаў: «Пэрыфэрыю» Варвары Шчукі, «Спакусу» Валера Арцемʼева і «Цела» Юрыя Сямашкі.

Аднак за некалькі дзён да фіналу было вырашана ўключыць у шорт-ліст адзінаццатую працу — фільм «Эфэкт молі» беларускага рэжысэра Аляксея Чарныша.

«Складана судзіць рэальныя гісторыі, але мы хацелі выбраць тыя, якія здольныя мяняць наша ўспрыманьне сьвету», — кажуць сябры журы.

Трэцяе месца прысуджана фільму «Спакуса» Валера Арцемʼева (Беларусь) — за драматургію і майстэрства рэжысуры.

На другім месцы — фільм Вонга Хоі «Санаціна» (Ганконг).

Першае месца заняў фільм «Падводны лес» (Gwylvos; Forests Beneath the Waves) рэжысэра Мэта Бігса (Ангельшчына).

Усяго прызы ўручаныя ў 8 намінацыях.

Прыз генэральнага партнэра — кампаніі Huawei — атрымаў фільм беларускага рэжысэра Андрэя Чарныша «Эфэкт молі».

За найлепшы сцэнар узнагароду атрымаў Фрэнк Бэнітэз (Калюмбія), які прадставіў гульнявы фільм «Уцекачы».

Найлепшы біяграфічны фільм — «Радыё» Ахмэта Алама (Эгіпет).

Прыз народнага журы — у расейскай стужкі «Падарожжа» рэжысэркі Арыны Салахутдзінавай зь Екацерынбургу. Гэта кранальная гісторыя пра тое, як гаспадар-вандроўнік, узыходзячы на Эльбрус, вымушаны быў узяць з сабой свайго ката.

У шорт-ліст найлепшых, на думку гледачоў, прац, прадстаўленых на восьмы Міжнародны фэстываль мабільнага кіно velcom Smartfilm, увайшлі 9 фільмаў зь Беларусі — «Анёл на Каляды», «Вера», «Кватаранты», «Эфэкт молі», «Тэрапія», «First day», «У год сьвіньні», «Я дапамагу табе ўстаць» і «Народжаныя ў цені», а таксама адна расейская праца — стужка «Падарожжа».

Летась галоўны прыз народнага журы атрымаў фільм Рамана Падалякі «Ягор», зьняты творчай камандай Купалаўскага тэатру па матывах кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, які калісьці працаваў у тэатры дворнікам, а потым зьехаў у палескую вёску, напісаў там кнігу і праславіўся. Месяц таму выйшла новая кніга Горвата «Прэмʼера».

Арганізатары фэстывалю — кампанія velcom і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, генэральны партнэр — кампанія Huawei.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG