Крыжы, агароджы і дрэвы на Вайсковых могілках у Менску павінны застацца, гэта частка традыцыі, перакананыя валянтэры, якія бароняць галоўны нэкропаль Менску ад руйнаваньня пад выглядам рэканструкцыі.
У Менску праходзіць ХХ зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет». Да 2009 году яна называлася Партыяй камуністаў Беларускай.
«Калі людзі вылучаць — зноў буду прэтэндаваць на лідэра партыі», — заявіў у інтэрвію Свабодзе лідэр апазыцыйных камуністаў Сяргей Калякін.
Дасьледаваньне Свабоды пра рынак адзеньня сэканд-хэнд і рэакцыю яго ўдзельнікаў на заклік зь «Беллегпраму» прывучаць беларусаў да айчыннага вытворцы.
У інтэрнэце зьявіўся здымак ліста, які нібыта разаслалі па сельскіх гаспадарках Сьветлагорскага раёну Гомельскай вобласьці. Ліст мае назву «Альгарытм дзеяньня кіраўніка і супрацоўнікаў арганізацыі пры працы са СМІ».
Грамадзянін Польшчы Пшэмыслаў Кучынскі зьвярнуўся да ваяводы Падляшша і губэрнатара Любліна з просьбай аб увядзеньні беларускай мовы на мяжы з Рэспублікай Беларусь.
Жыхары Першамайскага раёну Менску, якія выступаюць супраць ушчыльненьня іхнага «ціхага цэнтру», вырашылі абʼяднаць свае пратэставыя групы і вызначылі плян дзеяньняў у сваім змаганьні з «гарадзкой будаўнічай мафіяй».
У Хэльсынкі нядаўна прадставілі грунтоўнае навуковае дасьледаваньне пра забруджваньне рэк антыбіётыкамі. У Беларусі падобных дасьледаваньняў не праводзілі, аднак эколягі таксама занепакоеныя.
Ад пачатку 2019 году ў Беларусі зарэгістравана 106 выпадкаў адру, 35 — завозныя, астатнія — зьвязаныя з завознымі. Паколькі спосабаў лячэньня ад адру не існуе, адзіная надзейная абарона — прышчэпкі.
Супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю затрымалі дырэктара сэлекцыйна-гібрыднага цэнтру «Зарэчча» (Рагачоўскі раён), паведамілі Свабодзе інфармаваныя крыніцы.
Знакаміты кінарэжысэр Сяргей Параджанаў у 1971 годзе прыяжджаў у Менск са сваім фільмам «Колер гранату». Пра сустрэчу далажылі старшыні КДБ СССР Юрыю Андропаву, які накіраваў адмысловую запіску пад грыфам «Сакрэтна» ў ЦК КПСС.
Прамая трансьляцыя дэбатаў, ад якіх займала дух, прыкавала да тэлеэкранаў амаль усё дарослае насельніцтва СССР.
Супрацоўніцтва з КДБ, мільёны даляраў на тытунёвым і нафтавым бізнэсе, любоў да раскошы, рэзыдэнцыі, яхта, сяброўства з Аляксандрам Лукашэнкам.
Бізнэс-супольнасьць і юрысты лічаць, што новыя нормы Падатковага кодэксу могуць быць яшчэ горшыя за ўказ № 488 аб барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам.
Свабода знайшла 5 нестыковак у афіцыйнай вэрсіі самагубства інспэктара ДАІ Яўгена Патаповіча ў Магілёве, якую агучыў СК, і папрасіла пракамэнтаваць гэтыя пункты былога сьледчага Мікалая Казлова.
ХХХ Фэстываль музыкі маладой Беларусі «БАСовішча» будзе апошнім, які арганізуе Беларускае аб’яднаньне студэнтаў. Прычына — складаная фінансавая сытуацыя, якая не дае магчымасьці правесьці мерапрыемства на высокім узроўні, паведамляюць арганізатары фэсту.
16 траўня ў Магілёве быў выкрадзены і забіты супрацоўнік ДАІ 22-гадовы лейтэнант Яўген Патаповіч. У горадзе і ваколіцах адразу ж увялі ў дзеяньне плян «Перахоп», выставілі блёк-пасты на дарогах, усю ноч праводзіліся апэратыўна-сьледчыя дзеяньні, апытаныя дзясяткі людзей.
Старшыня партыі «Народная грамада» Мікола Статкевіч адмежаваўся ад зьдзеклівага допісу свайго паплечніка Сяргея Спарыша пра сьмерць міліцыянта ў Магілёве.
У Літве неўзабаве адбудзецца зьмена ўлады — зьявяцца новы прэзыдэнт і новы ўрад, таму чакаецца пэўная перазагрузка ў дачыненьнях зь Беларусьсю.
Загад Лукашэнкі пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтар на полі, празь якое праходзіць «Дарога сьмерці», выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадзтве. Свабода сабрала 10 фактаў, чаму ранейшы праект скасавалі і што мяркуецца ўзьвесьці цяпер.
Загрузіць яшчэ